Улада55

Рух «За Свабоду» прапаноўвае правесці незалежную экспертызу подпісаў за вылучэнне кандыдатаў

Першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступіў з ініцыятывай правядзення незалежнай экспертызы па выяўленні несапраўдных подпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе прэс-служба арганізацыі. 

Паводле меркавання Губарэвіча, створаная для гэтага грамадская камісія на этапе збору подпісаў стане альтэрнатывай Цэнтрвыбаркаму і падкантрольным яму рэгіянальным выбарчым камісіям. Мэта стварэння камісіі — «не дапусціць парада кандыдатаў, якія былі б зарэгістраваныя з сумніўнымі 100 тысячамі подпісаў», як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. 

Пасля рэгістрацыі ініцыятыўных груп дэмакратычных кандыдатаў Губарэвіч збіраецца звярнуцца да іх з пытаннем аб гатоўнасці прайсці такую праверку подпісаў. Паводле яго слоў, у грамадскую камісію могуць увайсці праваабаронцы, незалежныя назіральнікі, журналісты, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, любых дэмакратычных структур, якія не ўдзельнічалі ў выбарах і не падтрымліваюць каго-небудзь з кандыдатаў. 

«У Цэнтрвыбаркаме выказалі апаску, што выбары-2015 будуць нецікавымі пры малой колькасці кандыдатаў, — адзначыў Губарэвіч. — Гэта азначае, што, як і пяць гадоў таму, ва ўлады і яе апанентаў могуць супасці жаданні рэгістраваць і рэгістравацца любой цаной, без сумленнага пераадолення падпіснога цэнзу ў 100 тысяч подпісаў грамадзян». 

Ён нагадаў, што на выбарах 2010 года выказвалася шмат сумненняў у рэальнасці збору 100 тысяч подпісаў усімі зарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты. Цяпер, паводле меркавання Губарэвіча, сабраць іх будзе яшчэ складаней.

«У рэальны збор 100 тысяч подпісаў павінен у першую чаргу паверыць дэмакратычны электарат. Толькі тады ён зможа разглядзець у прэтэндэнтах на прэзідэнцтва тых, хто не з'яўляецца статыстам ці спарынг-партнёрам Лукашэнкі. Інакш цяперашняя апазіцыя прайграе і ў маральна-палітычным плане ў вачах мільёнаў прыхільнікаў перамен. Выбары, якія і так нічога добрага не абяцаюць, могуць наогул стаць для яе апошнімі», — сказаў ён. 

Незалежная праверка подпісаў, лічыць Губарэвіч, можа быць праведзена паралельна з аналагічнай працай афіцыйных выбарчых камісій. У прыватнасці, падпісныя лісты, як арыгіналы, так і ксеракопіі, могуць быць правераны ў прысутнасці прадстаўнікоў кандыдатаў, а ацэнка подпісаў можа ажыццяўляцца дэцэнтралізавана — у любым абласным ці буйным горадзе.

Каментары5

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →