Ад рэдакцыі2222

Такога яшчэ не бывала: у продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»

Выйшаў першы ў Беларусі глянцавы гістарычны часопіс — 100 старонак захапляльнага падарожжа ў суправаджэнні вядучых гісторыкаў сучаснасці.

Цэнтральная тэма першага нумара — Вялікае Княства Літоўскае.

Ёсць біяграфіі: легендарнага партызана Міная Шмырова; «Псіхалогія суперагента» — пра Багдана Сташынскага, які забіў Бандэру, а пасля раскаяўся.

Таксама ў нумары: гістарычныя анекдоты, рэцэпты ад Міхлі Сінаеўны, комікс для дзяцей.

Такога выдання па-беларуску яшчэ не бывала. Вось змест нумара:

Хто аўтары?

Сярод аўтараў — 4 дактары і 8 кандыдатаў навук. Гэта гісторыкі і журналісты розных пакаленняў.

Чаму цяпер?

Мы хацелі выдаць яго адразу пасля спынення публікацыі папяровай «Нашай Нівы», і ўсё было для таго гатова. Але працэдура выдачы пасведчання аб рэгістрацыі зацягнулася на некалькі месяцаў.

Дзе купіць?

Ва ўсіх гарадах ён прадаецца ў шапіках і павільёнах «Белсаюздрука».

У Мінску, Мінскай вобласці і Гродне ён прадаецца таксама на поштах.

Пытайцеся часопіс таксама ў кнігарнях. У Мінску гэта «Акадэмкніга» (на станцыі метро Акадэмія навук) і «Галіяфы» (Няміга, 3). У Брэсце — «Правільная кніга» (на Куйбышава 13, каля рынку) і «Князь Вітаўт». У Гродне — «Цудоўня» (Кірава, 3).

«Наша гісторыя» таксама з’явіцца ў некаторых іншых вялікіх крамах Мінска, абласных цэнтраў і Полацка.

Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз Halijafy.by, Knihi.by.

Чаму ў сталічных кнігарнях быў і знік?

Таму што попыт аказаўся нечакана вялікі, і першы наклад распаўсюднікі імгненна разабралі. Мы замовілі дадатковы наклад.

Чаму не адразу паведамілі пра выхад?

Прычына тэхнічная: не ўсе распаўсюдніцкія структуры аформілі дакументы на продаж у адзін час, для афіцыйнага паведамлення мы чакалі дня, калі ён з’явіцца ў продажы ва ўсіх гарадах.

Ці можна падпісацца?

Так, але ўжо толькі на 2019 год. Падпісны індэкс 00469. Нумары гэтага года шукайце ў шапіках, на раскладках, у кнігарнях і кнігароў.

Якія прынцыпы новага часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Мы будзем пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Ці будзе ў продажы ПДФ-версія?

Не, не будзе. Але праз некаторы час на NN.BY з’явіцца субпартал «Наша гісторыя», і тэксты там будуць даступныя ў платным доступе, пад paywall.

Якія першыя водгукі людзей?

Глеб Лабадзенка, стваральнік «Мовананова»:

Алесь Кудрыцкі, журналіст:

Андрэй Янушкевіч, гісторык і выдавец:

У інстаграме:

У твітары:

Што трэба ад грамадства, каб дапамагчы выхаду?

Купляйце, падпісвайцеся, раскажыце сябрам і калегам.

Калі вы ўласнік бізнэсу, размяшчайце ў часопісе рэкламу ([email protected]).

Калі вы педагог ці сябар бацькоўскага камітэта, то гэты часопіс — ідэальны прыз і падарунак школьнікам.

Калі вы настаўнік гісторыі, выкарыстоўвайце яго на занятках.

Калі вы дырэктар, кладзіце часопіс у зале чакання для кліентаў.

Калі вы ініцыятыўны чалавек, адкрывайце ў сябе ў горадзе продаж культурнай прадукцыі, стварайце клубы. 

А таксама пішыце ў наш часопіс. Нават калі вы не гісторык, пішыце пра гісторыю сваёй малой радзімы. Наш мэйл [email protected].

Што пішацца ў рэдакцыйным звароце

«Беларуская гісторыя — вельмі багатая і насычаная, але працяглы час яна не мела магчымасці выйсці з цяні гісторыі суседніх народаў. Палітычная падпарадкаванасць беларускай нацыі цягнула за сабой і падпарадкаванасць культурную. Гэта суправаджалася, сярод іншага, навязваннем беларусам каланіяльнага погляду на ўласную гісторыю — як на нешта другаснае, падпарадкаванае, правінцыйнае, а таму малацікавае. Доўгі час існавала нават непасрэдная ці ўскосная забарона на вывучэнне пэўных тэмаў, разгляд якіх мог паставіць пад сумнеў тыя ці іншыя ідэалагічныя тэзісы. На такім ідэйным падмурку ўзгадаваліся многія пакаленні беларусаў.

Нацыянальнае адраджэнне прабіла мур і надало новы імпульс беларускім гістарычным даследаванням. Хоць умовы не заўсёды былі спрыяльнымі, за апошнія дзесяцігоддзі беларускім гісторыкам-навукоўцам усё ж такі ўдалося шмат зрабіць для таго, каб сфарміраваць погляд на нацыянальную гісторыю з уласнай перспектывы, не праз чужыя акуляры. Нягледзячы на многія аб’ектыўныя ды суб’ектыўныя перашкоды і супярэчнасці, гэта ўдалося зрабіць супольнымі намаганнямі як дзяржаўных акадэмічных структур, так і незалежных даследчыкаў. Дзеля таго сённяшні ўзровень развіцця айчыннай гістарычнай навукі не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што было 30 гадоў таму. Беларускім гісторыкам за гэты час удалося звязаць у адно арганічнае цэлае і трывала ўпісаць у нацыянальны кантэкст самыя розныя эпохі, у якіх больш за тысячу гадоў жылі і тварылі гісторыю нашы далёкія і блізкія продкі: перыяды старажытных княстваў, Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі, савецкі і незалежны перыяды.

Нягледзячы на безумоўныя поспехі, дагэтуль у нас не вырашана базавая праблема — дасягненні беларускай навуковай гістарыяграфіі недастаткова ўплываюць на масавую гістарычную свядомасць беларускага грамадства. Галоўная прычына такога стану — на паверхні. Да сёння ў Беларусі слаба развіта сістэма папулярызацыі нацыянальнай гісторыі. Большасць беларусаў па-ранейшаму лепш арыентуецца ў гісторыі суседзяў, чым у сваёй уласнай. Існуе відавочны разрыў паміж тым, што сёння ведаюць пра гістарычны шлях свайго народа навукоўцы, і тым, што пра яго ведае грамадства. Збольшага чужымі вачамі большасць нашых суайчыннікаў сёння глядзіць і на гісторыю ды сучаснасць іншых народаў свету.

З гэтага і вынікае наша місія — пераадолець разрыў паміж навукай і масавымі ведамі.

Сярод нашых аўтараў — найлепшыя гісторыкі-навукоўцы, а пішуць яны пра розныя эпохі, герояў і ліхадзеяў. Галоўная ж для нас узнагарода — калі дзякуючы нашаму часопісу нашы людзі стануць больш ганарыцца сваёй краінай, сваімі продкамі, сабой і больш упэўнена глядзець у будучыню, абапіраючыся на досвед мінулага».

Што самае галоўнае ў часопісе?

Ён вельмі прыгожы. Такога выдання па-беларуску яшчэ не бывала. Шчыры дзякуй усім тым людзям, якія прыклалі руку да яго з'яўлення.

Каментары22

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах11

Андрэй Дзмітрыеў з'ездзіў у Бундэстаг, каб давесці неабходнасць удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Галоўнае
Усе навіны →