Эканоміка66

Іпэшнікі: За апошні тыдзень выручка скарацілася ўдвая

Пакуль людзі стаяць у буйных гандлёвых цэнтрах па лядоўні і тэлевізары, дробны бізнэс падлічвае страты і рыхтуецца да горшага.

«Наша Ніва» пагутарыла з тымі, каго не закрануў снежаньскі ажыятаж. Індывідуальныя прадпрымальнікі і невялікія прыватныя гандлёва-унітарныя прадпрыемствы адчулі ў апошнія некалькі тыдняў заўважнае падзенне выручкі. У асноўным, гэта тычыцца тых, хто гандлюе адзеннем і абуткам.

«За гэтыя два тыдні выручка ўпала ўдвая. Да сакавіка дапрацуем, напэўна. А там будзем закрывацца. Можа, перачакаем», — кажа Жанна, ІП. Яна гандлюе вопраткай, возіць яго з Кітая і Турцыі. Вядома, што для паспяховага вядзення бізнэсу ёй патрэбныя долары. 

«Ну глядзіце, вось штаны. Каштуюць 650 тысяч. Калі я буду набываць валюту з камісіяй у 30%, дык мне і цану трэба на столькі падняць. А хто купіць штаны за мільён? Ды ніхто», — упэўненая жанчына.

Аліса, таксама індывідуальны прадпрымальнік, гандлюе абуткам. У апошнія два тыдні, кажа яна, пакупнікоў амаль не стала. Каб выратаваць бізнэс, жанчына плануе павышаць цэны. Аднак што з гэтага атрымаецца, яна пакуль не ведае.

Пра тое ж кажуць і гандляры джынсамі, галантарэяй, бялізнай.

Ніна Эдуардаўна, індывідуальны прадпрымальнік і гандляр жаночым адзеннем, таксама адзначае падзенне попыту. Што рабіць, яна пакуль не ведае. Аднак прычыны праблем, упэўненая яна, у саміх людзях.

«Ну а што вы хочаце, калі народ ломіцца ў тыя абменнікі, скупляе валюту? Самі і вінаватыя. Канечне, калі так рабіць, і будзе тое, што цяпер адбываецца», — кажа жанчына.

Не скардзяцца толькі тыя, хто гандлюе таварамі першай неабходнасці — такімі як касметыка, бытавая хімія, і, што цікава, прадаўцы мабільных аксэсуараў.

«Усё ў мяне добра. Як бралі, так і бяруць, праблем не заўважыў», — паціскае плячыма Сяргей, ІП, які прадае чахлы і батарэі да мабільнікаў.

Анатоль Шумчанка, лідар РГА «Перспектыва», якое аб’ядноўвае беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў, кажа: «Сітуацыя з валютай можа стаць тым апошнім каменем, які пацягне на дно беларускі малы бізнэс. А ён і так апошнія часы ледзь-ледзь выплывае», — кажа Шумчанка.

Каментары6

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ5

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →