Свет55

У Махачкале паліцэйскія забілі «ветэрана вайны» ва Украіне

Паліцыя затрымала ў Махачкале Ахмеда Джабраілава, які вярнуўся з вайны супраць Украіны. У Савецкім РАУС яго білі электрашокерам і прымянялі да яго сілу — мужчына загінуў. Пра гэта распавёў дагестанскі дзеяч Шаміль Хадулаеў, пішуць «Важныя гісторыі».

48-гадовага Джабраілава затрымалі яшчэ 9 ліпеня пасля скаргаў мясцовых жыхароў. Па іх словах, ён у непрытомнасці забраўся на дах дома, бегаў з нажом і не пазнаваў бацькоў. Да ўдзелу ў вайне баец быў некалькі разоў судзімы і ўжываў наркотыкі. Пасля вяртання з зоны баявых дзеянняў ён запіў.

Шаміль Хадулаеў апублікаваў відэа з камер назірання ў аддзеле паліцыі. На кадрах бачна, што каля 18:04 затрыманага завялі ў кабінет, з ім размаўлялі. Затым мужчына абмяк і споўз на падлогу. Каля 18:10 паліцэйскі стаў каленам на Джабраілава, яго трымалі чацвёра іншых сілавікоў. Яны таксама ўсталі на яго каленямі і наносілі ўдары электрашокерам.

Адзін з сілавікоў пачаў скакаць на мужчыне. Праз пяць хвілін катаванняў Джабраілаў перастаў падаваць прыкметы жыцця, яму выклікалі медыкаў.

«Гэтага хлопца СВАшніка <…> вольна ці міжволі, але забілі. <…> Якім трэба быць прыдуркам, каб каленямі ціснуць на яго, ды яшчэ будучы такім здаровым супрацоўнікам? Ён дрыгае нагамі, яму дрэнна, а іншы супрацоўнік яго электрашокерам «супакойвае». А дактары паўгадзіны пальчаткі адзяваюць замест тэрміновай дапамогі. Плявалі яны на хлопца», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Шаміль Хадулаеў.

Каментары5

  • э
    27.07.2024
    Пазнаю НН з яе загалоўкамі. Які яшчэ ветэран вайны ? Вы праверылі яго ветэрансткае пасведчанне ? Удзельнік СВО (няхай і былы) і ветэран вайны, гэта розныя юрыдычныя статусы. І ўвогуле, давайце не паддаваца гэтай расейскай прапагандзе, каторая хоча прырыўняць ветэранскую славу ўдзельнікаў Другой сусветнай, да ўдзельнікаў тэрарызму СВО. Не называйце тэрарыстаў ветэранамі.
  • гойда руziшвайны
    27.07.2024
    рюзге міръ ва ўсёй красе
  • 27.07.2024
    Хутчэй бы яны ўжо яны адзін аднаго пазабівалі . Лягчэй бы ўвесь свет дыхаў

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →