Улада44

Лукашэнка прызначыў галоўнага целаахоўніка краіны

Сёння Аляксандр Лукашэнка зрабіў чарговае кадравае прызначэнне. Кіраўніком службы аховы кіраўніка дзяржавы прызначаны Віктар Шынкевіч. Ён змяніў на гэтай пасадзе Андрэя Уцюрына, якога ў пачатку верасні адправілі на павышэнне намеснікам дзяржсакратара Рады бяспекі.

Віктару Шынкевічу 54 гады. Ён нарадзіўся ў вёсцы Кромавічы Докшыцкага раёна (адтуль паходзіць Герой Савецкага Саюза Аляксандр Чарныш, а таксама былы кіраўнік «Мінгарсвятла» Валерый Шкіранда). Шынкевіч скончыў Тэхналагічны інстытут (1982), Вышэйшыя курсы КДБ (1987), Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2002).

Ад 1986 да 1995 служыў у КДБ. Ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Апошнія 7 гадоў з’яўляўся намеснікам старшыні Службы. Палкоўнік. Мае ордэн «За службу Радзіме ІІІ ступені».

Гэта дзясяты кіраўнік Службы аховы прэзідэнта ад 1994 года. Раней узначальвалі:

  1. Вячаслаў Каралёў (1994 — 1995)
  2. Юрый Бародзіч (1995 — 1998)
  3. Уладзімір Навумаў (1999 — 2000)
  4. Леанід Ерын (верасень—лістапад 2000)
  5. Генадзь Нявыглас (снежань 2000 — верасень 2001)
  6. Уладзімір Клімаў (верасень—кастрычнік 2001)
  7. Яўген Двярніцкі (2001 — 2003)
  8. Юрый Жадобін (2003 — 2007)
  9. Андрэй Уцюрын (2007 — 2014)

«Напэўна, ведаеце, што хтосьці разглядаў гэта як добрае, удалае, цёплае месца, не разумеючы таго, куды ён ідзе, некаторыя проста хочуць паспрабаваць сябе на гэтай пасадзе. Перад мной былі два моманты: прызначаць чалавека з боку, каб страсянуць тым самым службу бяспекі, ці ж пакінуць чалавека, які доўгі час праслужыў у Службе бяспекі, добра яе ведае, каб яму не даводзілася вывучаць яе, уключацца дадаткова ў службу і тым самым губляць час, — адзначыў Лукашэнка. — Як разумееце, часу ў нас няма, каб разгойдвацца, у нас хапае мерапрыемстваў, дзе трэба і забяспечваць бяспеку прэзідэнта, і вырашаць іншыя пытанні, якія ляжаць на Службе бяспекі. Пры гэтым у мяне ёсць маса пытанняў да Службы бяспекі».

Каб трапіць у Службу бяспекі прэзідэнта, чалавек мусіць прайсці папярэднюю праверку (да некалькіх месяцаў), жорсткі псіхалагічны адбор праз паліграф, мець выдатную фізічную форму.

«Аб бодзігардах знята шмат фільмаў, серыялаў, напісана шмат кніг. Натуральна, многія юнакі мараць стаць падобнымі на кінагероя Кевіна Костнера і імкнуцца стаць супермэнамі, бачаць сябе бодзігардамі VIP-персон, — расказваў Віктар Шынкевіч. —

Між тым супрацоўнікі СБП — звычайныя хлопцы. Праўда, яны маюць цудоўную падрыхтоўку. Напрыклад, валодаюць аператыўнай псіхалогіяй, умеюць канцэнтравацца на галоўным, не прапускаючы дробязі, нестандартна думаць і прымаць правільныя рашэнні ў экстрэмальных сітуацыях. Маюць натрэніраваную, завостраную ўвагу, даведзеныя да аўтаматызму навыкі дзеянняў пры ўзнікненні пагрозы.

«Любоў да Радзімы і адданасць прэзідэнту», — такія галоўныя патрабаванні да працы ў Службе аховы называў Андрэй Уцюрын.

«Рэальная праца целаахоўніка не такая простая, як здаецца простаму абывацелю, і не зводзіцца да пастаяннай стральбы і адзінаборстваў. Так, з моманту заступлення на службу супрацоўнік Службы знаходзіцца ў стане гранічнай увагі і канцэнтрацыі. Гэта не кіно, і пралікі ў працы недапушчальныя. Бо ў руках целаахоўніка знаходзіцца жыццё ахоўных асоб, сваіх таварышаў па службе і іншых грамадзян», — гэта зноў словы Шынкевіча.

Служба бяспекі прэзідэнта — адна з самых закрытых спецслужбаў краіны. Ніхто не ведае дакладную колькасць людзей, якія працуюць у гэтай структуры, але вядома, што лік ідзе на сотні. Кіраўнік службы аховы — адна з ключавых пасад у сённяшняй Беларусі.

Каментары4

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Усе навіны →
Усе навіны

На Палессі сёння было мінус 8

У Бабруйску на 13-гадовай дзяўчынцы загарэлася адзенне, калі яна варыла пельмені

Сенсацыя ў Мастацкім музеі — пад «Дзяўчынай» рускага мастака Малявіна знайшлі іншую карціну6

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»2

Мінскаму бізнэсмену Саўрыцкаму і ягонай сям'і пагражае па 12 гадоў за «распальванне варожасці»

Галоўнае
Усе навіны →