Грамадства44

Cпецыялісты: Неабходна пашыраць паўнамоцтвы адвакатаў

У Беларусі неабходна пашыраць паўнамоцтвы адвакатаў, заявіў старшыня Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў 3 красавіка на прэс-канферэнцыі ў сталіцы.

«На наш погляд, магчымасці адвакатаў па аказанні юрыдычнай дапамогі не зусім адпавядаюць духу часу. Нават на элементарныя запыты адвакатаў некаторыя дзяржаўныя органы не адказваюць, спасылаючыся на законныя падставы», — адзначыў Швакаў.

Між іншым, падкрэсліў ён, недахоп паўнамоцтваў адвакатаў у Беларусі адбіваецца найперш на кліентах, многія з якіх звычайныя людзі.

«Што асабліва да крымінальнага працэсу, то не заўсёды меркаванне адваката можа быць пачутае і ўлічваецца», — сказаў Швакаў.

У сваю чаргу старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц заявіў: адвакатам хацелася б мець права на прызначэнне экспертызаў. Цяпер яны атрымліваюць такое права толькі ў выключных выпадках.

Чайчыц таксама выступае за тое, каб адвакаты мелі права атрымліваць афіцыйныя адказы на ўсе свае запыты. Аднак, дадаў ён, для таго каб забяспечыць гэтае права, неабходна ўнесці змены ў вялікую колькасць законаў.

Акрамя таго, лічыць Чайчыц, Рэспубліканскай калегіі адвакатаў варта перадаць паўнамоцтвы Міністэрства юстыцыі па выдачы ліцэнзій адвакатам. «Мы лічым, што мы з імі справімся і вызвалім Міністэрства юстыцыі ад нейкай дадатковай і неўласцівай яму працы», — сказаў ён.

Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Галіны Грышкавец, у Беларусі сёння працуюць 1 тысяча 763 адвакаты, 162 юрыдычныя кансультацыі, 100 адвакатаў, якія ажыццяўляюць індывідуальную дзейнасць, і 28 адвакацкіх бюро.

Каментары4

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202554

У Каменным Логу згарэла фура

Рэвалюцыя ў тэхналогіі «захоп руху» хутка зменіць свет гульняў, фітнесу і медыцыны1

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну27

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна раптоўна пакінула арганізацыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →