У галалёдзіцу цяжкавата хадзіць не толькі чалавеку, але і нашым меншым сябрам.
Карэспандэнт газеты «Intex-press» Алесь Гізун зрабіў гэты здымак на Лідчыне, у вёсцы Сялец, што каля Нёману. Гэты наднёманскі каток нібы ілюструе вядомую з далёкага маленства беларускую калыханку:
Люлі, люлі, люлі,
Дзеткі ўсе паснулі.
Не спіць толькі коця,
Ходзіць па балоце.
Адмарозіў лапку,
Пайшоў грэцца ў хатку.
Недзе коцю дзецца,
Лапачцы пагрэцца…
Каментары