Палітвязня адправілі ў атрад, хаця яму прапісана ляжаць.
Дзмітрый Бандарэнка знаходзіўся ў санчасці пасля аперацыі. Але на мінулым тыдні стала вядома, што яго перавялі ў атрад. Жонцы асуджанага гэта патлумачылі тым, што Дзмітрыю патрабуецца перапынак. Маўляў, нельга прымаць працяглы час лекі і праводзіць фізіяпрацэдуры.
«Яго адправілі туды адпачыць, як я зразумела, ад санчасці. Абяцалі, што пасля адпачынку ён зноў павінен вярнуцца назад».
Вольга Бандарэнка 1 лістапада патэлефанавала ў калонію, каб даведацца пра стан мужа. Але ёй адмовіліся даваць інфармацыю па тэлефоне. Параілі адправіць пісьмовы зварот.
Па словах Вольгі, Дзмітрый ходзіць з мыліцай. Яму нічога нельга рабіць. Нават стаяць і хадзіць ён можа толькі непрацяглы час.
Каментары