Эканоміка

Што рабіць з заначкай у беларускіх рублях? Парады эканаміста

Беларускі рубель істотна патаннеў за апошнія тыдні, а цэны ў крамах растуць. «Наша Ніва» спытала ў эканаміста, што рабіць тым, хто мае зберажэнні ў нацыянальнай валюце.

Навуковы супрацоўнік BEROC Зміцер Крук адзначае, што курс беларускага рубля і цэны на тавары і паслугі цяпер знаходзяцца толькі на самым пачатку свайго шляху. 

«Курс рубля і цэны і далей будуць істотна змяняцца, таму тым, хто мае зберажэнні ў рублях, варта падумаць, што з імі рабіць.

Галоўнае — не пачынаць скупляць непатрэбныя вам тавары з думкамі «хай будзе» або з разлікам на тое, што ў будучыні гэта можна будзе прадаць даражэй. Такія дзеянні наўрад ці можна назваць рацыянальнымі».

Спяшацца набыць тэхніку ці іншыя тавары эксперт раіць толькі ў тых выпадках, калі вам сапраўды нешта з гэтага патрэбнае, але вы адтэрміноўвалі пакупку. 

«Таксама ёсць сэнс абмяняць рублі на валюту. Гарантаваць нешта складана, але цалкам верагодна, неўзабаве можа прыйсці час, калі курс продажу будзе вышэйшым за бягучы курс куплі». 

Апроч гэтага, эксперт адзначае вялікую верагоднасць з’яўлення чорнага рынку валюты, які мы назіралі падчас валютнага крызісу 2011 года (у Расіі ён ужо адрадзіўся). Яго станаўленню можа паспрыяць не толькі дыфіцыт валюты, але і вялікая разбежка паміж курсам куплі і продажу. 

«Для больш прасунутых людзей падыдуць механізмы, звязаныя з купляй крыптавалюты. Але тут трэба быць асцярожнымі. Яшчэ адзін варыянт — паспрабаваць набыць каштоўныя металы ў слітках праз банкі або ювелірныя крамы, калі гаворка ідзе пра невялікія сумы». 

Сярод іншага эксперт раіць загадзя разлічыцца за крэдыт і іншыя абавязкі. Універсальнай парады для ўладальнікаў тэрміновых рублёвых укладаў эксперт не мае, бо шмат чаго залежыць ад сумы і тэрмінаў.

«Калі пачакаць застаецца ўсяго некалькі тыдняў, то хутчэй за ўсё, спяшацца здымаць грошы з тэрміновых укладаў, губляючы працэнты ці атрымоўваючы штрафы, не варта. Іншая справа, калі гаворка ідзе пра больш доўгія тэрміны або калі гэта ледзь не ўсе вашы зберажэнні». 

Абіраюць тых, хто паспеў зарабіць да крызісу — улады на 2% павышаюць падаткі. Пачала Віцебская вобласць

Куды знікае беларуская мука?

Каментары

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта11

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі8

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў5

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта11

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →