Грамадства

«Са мной было пяць беларусаў, не прайшоў ніхто». Мікіта Мелказёраў расказаў, як яго не пусцілі ва Украіну

Мікіта Мелказёраў сёння ляцеў у Кіеў, каб зняць два выпускі для свайго канала. Аднак у аэрапорце «Барыспаль» яго чакала неспадзяванка: шэсць гадзін у спецыяльным адстойніку і адмова ва ўездзе. Блогер расказаў «Нашай Ніве» падрабязнасці гісторыі.

«Я ехаў працаваць ва Украіну. У мяне былі запланаваныя дзве размовы на панядзелак і аўторак, — расказаў Мікіта. — Я разумеў, што мяжа ў мяне будзе з прыколамі. Учора наша калега Саша Квіткевіч таксама доўга праходзіла мяжу. Але яна казала, што гэта заняло ў яе дзве гадзіны. Спадзяваўся, што будзе тое, самае, узяў сабе ежы і вады. Усё, сеў чакаць.

Першыя тры гадзіны я трымаўся вельмі добра, мне падаецца. А пасля, безумоўна, стаміўся. Са мной у самалёце было пяць беларусаў, усіх не пусцілі. Мне адмовілі апошняму».

У пастанове аб адмове, якую ўручылі Мікіце, тлумачэнне вельмі дзіўнае: «Няма дастатковага фінансавага забеспячэння на перыяд запланаванага знаходжання і для вяртання ў дзяржаву паходжання, альбо транзіту ў трэцюю дзяржаву».

Мікіта кажа, што ўкраінскія памежнікі проста не знайшлі іншых прычын.

«Вельмі добра мне ўсміхалася дзяўчынка-памежніца. Потым яна спыталася: «Колькі ў вас ёсць грошай?» Я назваў суму, што ёсць у мяне на картцы, і дадаў, што з сабой наяўнымі ў мяне 50 злотых. Падаецца, дзяўчо і зачапілася за 50 злотых, — лічыць Мікіта. — Там былі даволі доўгія перамовы. Яны тэлефанавалі хлапцам з маёй каманды, яны казалі, што гэта наш, маўляў, усё нармальна. Але такое адчуванне, што не знайшлі падставы адмовіць і прыдумалі гісторыю пра грошы».

Пакуль Мікіта чакаў рашэння ад украінскіх пагранічнікаў, ён прапусціў самалёт у Варшаву, які мог бы адвезці яго назад за кошт кампаніі.

«Другі самалёт у мяне будзе толькі заўтра, — кажа Мікіта. — Але я набыў квіток і вось зараз палячу ў Кракаў. Хацеў Кіеў, а атрымалася ў Кракаў. У аэрапорце я правеў у выніку 10 гадзін».

Ці значыць гэта забарона, што Мікіту цяпер нельга ва Украіну? Зусім не.

«Гэта забарона разавая, не назаўжды. Мне прапанавалі паспрабаваць прыляцець праз два дні, але нешта мне не вельмі хочацца», — кажа ён.

Чытайце яшчэ:

Як перасякаць украінскую мяжу ў новых умовах? Парады ад Беларускага дома ва Украіне

Аўтара YouTube-канала «Жыццё-Маліна» Мікіту Мелказёрава не ўпусцілі ва Украіну

«Не пусцілі мяне і двух расіян». Беларусаў строга правяраюць украінскія памежнікі, некаторым забараняюць уезд

Каментары

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч18

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску малады мужчына памёр з-за атручвання дымедролам1

Гумарыст Яўген Крыжаноўскі расказаў, што цяпер працуе на Петрасяна. І патлумачыў, як туды трапіў18

У кафэ ў Брэсце наведвальнікі сустрэлі мыш. А яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз чакаў пад расцягаем7

Расіяне ўдарылі па інтэрнаце ва ўкраінскім Глухаве: шасцёра загінулых, у тым ліку дзіця

Зборную Расіі не дапусцілі да адборачнага турніру чэмпіянату свету — 20264

Міліцыя праводзіць у Беларусі маштабнае камандна-штабное вучэнне. Абяцаюць спецтэхніку з перакрыццём вуліц і піратэхніку3

Алексіевіч расказала, як ёй прапанаваў дапамогу расійскі мільярдэр Неўзлін18

Грузінская паліцыя разагнала акцыю пратэсту апазіцыі і знесла намётавы гарадок6

Прэзідэнт непрызнанай Абхазіі пайшоў у адстаўку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч18

Хто тая жанчына, якую Марзалюк у эфіры БТ абазваў «шваллю з Гродна», і што яна піша ў чатах? Расказваем пра доктарку Стэфановіч

Галоўнае
Усе навіны →