Палітвязень Уладзімір Мацкевіч пачаў галадоўку. Ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА паўгода, з 4 жніўня 2021-га, яго абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паведамляе Deutsche Welle.
Першыя 10 дзён філосаф збіраецца галадаць на вадзе.
Калі яго патрабаванні не выканаюць, ён пяройдзе да сухой галадоўкі, сказана на старонцы ў яго падтрымку ў Фэйсбуку. Палітвязень патрабуе змяніць меру ўтрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршыць следчыя дзеянні і прызначыць дату суда.
У Мацкевіча ўжо ёсць вопыт працяглай галадоўкі.
У 2006-м ён 23 дні галадаў разам з прыхаджанамі царквы «Новае жыццё», пратэстуючы супраць яе прымусовага высялення. Тады ўлады адмянілі сваё рашэнне.
Каментары