Грамадства

Беларускія памежнікі на мяжы з Украінай затрымалі двух удзельнікаў «карагоднай справы» ў Брэсце

Маладыя людзі збіраліся пакінуць краіну.

Затрыманыя — 35-гадовы Андрэй Аніскевіч і 25-гадовы Ілля Палхоўскі, з пятай «карагоднай дзясяткі» ў Брэсце.

Аніскевіч атрымаў паўтара года хіміі, Палхоўскі — два гады хіміі. Яны вырашылі не адбываць пакаранне, а перабегчы мяжу Беларусі і Украіны. Узялі з сабой лесвіцу, каб пералезці праз сігналізацыйны комплекс, але іх затрымалі і ідэнтыфікавалі.

Зараз яны будуць дастаўленыя ў Брэст для адбыцця пакарання.

Нагадаем, што 13 верасня мінулага года ў Брэсце адбывалася чарговая пратэсная акцыя. Людзі маршам прайшлі па праезнай частцы праспекта Машэрава і спыніліся на яго скрыжаванні з бульварамі Касманаўтаў і Шаўчэнкі. Некалькі соцень асоб утварылі карагод. Была музыка, свята, нібыта карнавал — так згадваюць тыя падзеі відавочцы. Разганяць карагод прыехаў вадамёт.

Па гэтай справе ўжо асуджаныя некалькі дзясяткаў чалавек, а судзяць адразу цэлымі групамі.

Каментары

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі прайшла маштабная акцыя ў падтрымку еўраінтэграцыі2

Тыктокеры ў захапленні ад тэорыі кастрычніка. Пра што гаворка?2

У Мінску прадаюць першыя Geely E8. Якая цана?9

Пратасевіч кажа, што ездзіў у Дубай не толькі на адпачынак4

У РТБД пасля затрымання акцёраў адмяняюць самыя касавыя спектаклі2

Прэзідэнт Сербіі ўпершыню з 2022 года пагаварыў з Пуціным

Праваабаронцы падлічылі, колькі людзей асудзілі за палітыку з 2020 года4

«Часам вы бачыце ў небе нейкія аб'екты». Прапаганда спрабуе апраўдацца, чаму нічога не піша пра «шахеды»8

Чыноўнікі ўзяліся за таксі «Яндэкс Go»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары17

Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды. Пра што сведчаць малдаўскія выбары

Галоўнае
Усе навіны →