Былая кіраўнічка МЗС Аўстрыі ўвайшла ў раду дырэктараў «Раснафты». Гэта на яе вяселлі танцаваў Пуцін
У раду дырэктараў кампаніі «Раснафта» у якасці незалежнага дырэктара ўвайшла Карын Кнайсль — былая кіраўнічка аўстрыйскага МЗС.
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе расійскай кампаніі, апублікаваным 2 чэрвеня, піша meduza.io.
Кнайсль узначальвала замежнапалітычнае ведамства Аўстрыі ў 2017-2019 гадах.
У 2018 годзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на запрашэнне Кнайсль здзейсніў прыватны візіт на яе вяселле, дзе танцаваў з нявестай.
Каментары