Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў прызначэнне кангрэсмена ад Фларыды Майка Уолтца дарадцам па нацыянальнай бяспецы ў сваёй будучай адміністрацыі.
Трамп зазначыў, што яго будучы саветнік па нацыянальнай бяспецы з'яўляецца «экспертам па пытаннях пагроз з боку Кітая, Расіі, Ірана і глабальнага тэрарызму».
Уолтц — ветэран арміі ЗША. Ён мае досвед працы ў Пентагоне дарадцам, а таксама працаваў у сектары абароны кіраўніком аднаго з падрадчыкаў Мінабароны. У Палаце прадстаўнікоў ён займаецца тэмай супрацьстаяння Кітаю і змяншэння залежнасці ад кітайскіх рэсурсаў і лічыцца адным з самых жорсткіх яго крытыкаў у Рэспубліканскай партыі.
Ён выступае за далейшую падтрымку Украіны, але з упорам на кантроль за выдаткамі сродкаў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.
Чытайце таксама:
Трамп мае намер намінаваць Марка Рубіа на пасаду дзяржсакратара
Каментары