Сытны і духмяны сырны суп гатуецца з самых простых інгрэдыентаў. Гэта цудоўны варыянт абеду для ўсёй сям’і.
Вам спатрэбіцца:
500 г курынага філе
200 г топленага сыру
400 г бульбы
150 г цыбулі
180 г морквы
соль, зеляніна, молаты чорны перац на смак
2 штукі чорнага перцу гарошкам
3 лаўровыя лісты
- У каструлю на 3 літры пакласці філе і заліць вадой. Калі булён пачне кіпець, дадаць адну чайную лыжку солі, пару гарошкаў чорнага перцу, лаўровы ліст.
- Ад моманту закіпання варыць 20 хвілін. Затым дастаць філе з вады.
- Абабраць бульбу і нарэзаць кубікамі. Пакрышыць цыбулю. Нацерці моркву на тарцы.
- Парэзаць мяса на невялікія кавалкі. Топлены сыр нацерці на тарцы.
- У булён дадаць бульбу і варыць 5—7 хвілін.
- Засмажыць на алеі цыбулю і моркву, дадаць соль і перац. Дадаць смажаную агародніну ў суп і варыць яшчэ 5—7 хвілін.
- Затым дадаць філе. Варыць 3—4 хвіліны і пакласці ў суп топлены сыр. Перамяшаць і выключыць агонь.
- Падаваць суп можна з зелянінай и грэнкамі.
Смачна есці!
Каментары