Ежа

Рэцэпт на выхадныя: сырны суп з курыцай

Сытны і духмяны сырны суп гатуецца з самых простых інгрэдыентаў. Гэта цудоўны варыянт абеду для ўсёй сям’і.

Фота Depositphotos.com

Вам спатрэбіцца:

500 г курынага філе

200 г топленага сыру

400 г бульбы

150 г цыбулі

180 г морквы

соль, зеляніна, молаты чорны перац на смак

2 штукі чорнага перцу гарошкам

3 лаўровыя лісты

  1. У каструлю на 3 літры пакласці філе і заліць вадой. Калі булён пачне кіпець, дадаць адну чайную лыжку солі, пару гарошкаў чорнага перцу, лаўровы ліст.
  2. Ад моманту закіпання варыць 20 хвілін. Затым дастаць філе з вады.
  3. Абабраць бульбу і нарэзаць кубікамі. Пакрышыць цыбулю. Нацерці моркву на тарцы.
  4. Парэзаць мяса на невялікія кавалкі. Топлены сыр нацерці на тарцы.
  5. У булён дадаць бульбу і варыць 5—7 хвілін.
  6. Засмажыць на алеі цыбулю і моркву, дадаць соль і перац. Дадаць смажаную агародніну ў суп і варыць яшчэ 5—7 хвілін.
  7. Затым дадаць філе. Варыць 3—4 хвіліны і пакласці ў суп топлены сыр. Перамяшаць і выключыць агонь.
  8. Падаваць суп можна з зелянінай и грэнкамі.

Смачна есці!

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт4

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →