Бабарыка, Ціханоўскі, Лукашэнка — апытанкі ў інтэрнэце паказваюць нечаканыя вынікі
Вядучыя беларускія СМІ і тэлеграм-каналы, не згаворваючыся, запусцілі апытанкі для аўдыторыі. Фармулёўкі розныя, але пасыл аднолькавы: за каго б сярод магчымых кандыдатаў у прэзідэнты вы прагаласавалі.
Важна адзначыць, што гэтыя апытанкі нельга разглядаць як сацыялагічныя даследаванні, таму што яны адлюстроўваюць меркаванне толькі чытачоў канкрэтнага рэсурсу.
***
На «Нашай Ніве» па стане на 22.00 прагаласавала больш за 7500 чалавек.
Вынікі такія:
- Віктар Бабарыка — 47%
- Сяргей Ціханоўскі — 15%
- Валерый Цапкала — 8%
- Алесь Таболіч — 3%
- Ганна Канапацкая — 3%
- Аляксандр Лукашэнка — 3%
Андрэй Дзмітрыеў, Алег Гайдукевіч і Сяргей Чэрачань атрымалі менш за 1%.
12% не ведаюць альбо не пойдуць. 8% чакаюць іншага кандыдата.
Варта адзначыць, што «Наша Ніва» сутыкнулася з шалёнай накруткай на карысць Алега Гайдукевіча. У нас з гэтым строга. Мы выдалілі ўсе галасы, пададзеныя за Алега Гайдукевіча ад моманту пачатку накруткі, і ён вярнуўся на месца ў самым нізе, якое ён дзеліць з Андрэем Дзмітрыевым.
Апытанка
***
На партале Tut.by па стане на 22:30 прагаласавалі 25 тысяч чалавек.
- Віктар Бабарыка — 55%
- Святлана Ціханоўская — 15%
- Валерый Цапкала — 13%
- Аляксандр Лукашэнка — 6%
- Ганна Канапацкая — 4%
- Алег Гайдукевіч — 1%
- Алесь Таболіч — 1%
Астатнія набралі менш за 1%.
***
У тэлеграм-канале Арцёма Шрайбмана прагаласавалі 8750 чалавек. 17% не абралі кандыдата. Астатнія галасы размеркаваліся так:
- Віктар Бабарыка — 43%
- Валерый Цапкала — 13%
- Сяргей Ціханоўскі — 9%
- Аляксандр Лукашэнка — 3%
- Ганна Канапацкая — 2%
Каментары