Міжнародныя назіральнікі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання прыйшлі да высновы, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі не адпавядалі важным міжнародным дэмакратычным стандартам, піша Радыё Свабода.
Пра гэта заявіла спецыяльная каардынатарка АБСЕ Маргарэта Сэдэрфэльт на прэс-канферэнцыі 18 лістапада ў Мінску.
«Учорашнія парламенцкія выбары прайшлі ў спакойнай абстаноўцы, аднак не адпавядалі стандартам правядзення выбараў, — адзначыла Седэрфэльт. — У дзень выбараў мы адзначылі сур’ёзныя працэдурныя праблемы пры падліку галасоў, што выклікае пэўныя асцярогі адносна таго, наколькі справядліва падлічваліся галасы».
Каментары