Свет55

Новы віток гандлёвай вайны між ЗША і Кітаем можа мець наступствы для ўсяго свету

ЗША паднялі мыты на кітайскія тавары агульным аб'ёмам больш за 200 млрд даляраў.

Мыты падняліся з 10% да 25%. Пекін абяцае адказаць тым жа.

Яшчэ нядаўна Кітай і Амерыка, здавалася, блізкія да новай гандлёвай дамовы. Калі стала ясна, што прэзідэнт Трамп не настроены больш чакаць і гатовы падвысіць мыты, індэкс кітайскай біржы ўпаў на 7% за тыдзень.

Пад новыя амерыканскія тарыфы трапілі рыба, скургалантэрэя, адзенне і абутак. 

Ранейшае павышэнне мытаў амерыканскім бокам на іншыя групы тавараў не прывяло да зніжэння дэфіцыту ў гандлі ЗША з Кітаем. Аднак Трамп гатовы ісці далей і вызначыў яшчэ адну групу тавараў, на 325 мільярдаў даляраў.

Перамовы пра гандаль працягваюцца, іх вядуць кітайскі віцэ-прэм'ер Лю Ге, гандлёвы прадстаўнік ЗША Роберт Лайтгайзэр і міністр гандлю ЗША Стывен Мнучын.

Рост пратэкцыянізму ў свеце можа прывесці да зніжэння аб'ёмаў міжнароднага гандлю. Найбольш гэта ўдарыць па Кітаі, аднак да новай сітуацыі няпроста будзе прыстасавацца многім краінам. 

Злучаныя Штаты непакоіць вялізны дэфіцыт у гандлі з Кітаем і рост магутнасці гэтай краіны ўвогуле.

Каментары5

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца18

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Усе навіны →
Усе навіны

Навагрудскі архіепіскап заявіў, што Зяленскі купіў машыну Гітлера. Гэта даўно абвергнуты фейк12

Працуе не для грошай, візіянер і лётае ў эканом-класе, хоць можа дазволіць сабе прыватны самалёт. IT-бізнэсмен расказаў пра Добкіна8

«Лукашэнка першым адчуе катастрофу Пуціна» — Святлана Алексіевіч у вялікай гутарцы ТОК21

Біткойн упершыню перакрочыў за 80 тысяч даляраў1

Стала вядома, чаму расійскія турысты масава едуць у Беларусь9

Сур'ёзная аварыя пад Слуцкам — пяцёра трапілі ў бальніцу, адзін загінуў на месцы

Ілля Шкурын запаліў у чэмпіянаце Польшчы: выйшаў на замену і забіў два галы за 6 хвілін ВІДЭА6

Кватэры, якія знаходзяцца ў працэсе прыватызацыі, могуць зноў стаць дзяржаўнымі. Пры якой умове?

«Уціхамірцеся!» Азаронак кінуўся абараняць беларускія вуліцы ад Бондаравай. Але матывы ў яго свае11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца18

Алексіевіч: Я вярнуся, калі народ вернецца

Галоўнае
Усе навіны →