Улада2929

КДБ арыштаваў Андрэя Уцюрына — намесніка старшыні Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Лукашэнкі

Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў Андрэя Уцюрына — намесніка кіраўніка Рады бяспекі, былога начальніка службы аховы Аляксандра Лукашэнкі. Заведзеная крымінальная справа.

Катэдж Уцюрына ў Драздах-2 апячатаны.

Як паведамілі «Нашай Ніве» вартыя даверу крыніцы, высокапастаўлены сілавік быў затрыманы тыдзень таму. Дэталі пакуль невядомыя, крыніцы кажуць пра хабар.

Фота: mil.by.

Уцюрын — адзін з самых адданых лукашэнкаўскіх гвардзейцаў. 

Некалі яшчэ ягоны бацька ўзначальваў элітную часць Унутраных войскаў 3214, а сам Андрэй пайшоў у Службу бяспекі прэзідэнта ў 1995-м і даслужыўся да начальніка ў гэтым ведамстве, да якога ў Лукашэнкі самы вялікі давер. 

Некалькі гадоў таму «Наша Ніва» ўключала яго ў топ-10 самых уплывовых беларусаў.

Андрэй Уцюрын (справа).

Андрэй Уцюрын

Нарадзіўся ў 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года. Ад 2014 — намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі.

Чытайце: Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

КДБ пра затрыманне Уцюрына: «Без каментароў»

Гіганцкія элітныя апартаменты сына Андрэя Уцюрына таксама арыштаваныя

Што пісаў у твітары сын Андрэя Уцюрына пасля затрымання бацькі

Каментары29

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →