Улада2424

Пяць фактаў пра Андрэя Уцюрына, які 7 гадоў кіраваў службай аховы Лукашэнкі

У спісе самых уплывовых беларусаў, які «Наша Ніва» складала летась, начальнік службы аховы прэзідэнта Андрэй Уцюрын заняў 8-е месца — услед за Макеем і Чыжом, але вышэй за ўсіх віцэ-прэм’ераў і губернатараў.

Некаторыя з апытаных намі экспертаў не разглядалі Уцюрына ўсур’ёз, але тыя, хто меў дачыненне да вышэйшых эшалонаў улады, былі адзінадушныя: уплыў былога целаахоўніка насамрэч вялікі.

Сваім указам ад 11 верасня 2014 Аляксандр Лукашэнка адсунуў Уцюрына далей ад свайго цела, але падняў яго па кар’ернай лесвіцы. Цяпер Уцюрын — намеснік Дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі.

Спадчынны сілавік

У афіцыйнай біяграфіі пазначана, што Андрэй Уцюрын нарадзіўся ў Пензе ў 1971 годзе і скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае вучылішча МУС Расіі. 

Ягоны бацька Аляксандр Уцюрын у 1977—1986 узначальваў у Беларусі вайсковую частку 3214, а перад тым ён якраз служыў у Пензе.

На адным месцы

У службе бяспекі Лукашэнкі Уцюрын з’явіўся яшчэ ў 1995 годзе і няспынна працягваў працаваць да сёння.

Такая стабільнасць працы сярод беларускага кіраўніцтва ўласціва хіба што работнікам Міністэрства фінансаў.

Да пасады кіраўніка целаахоўнік даслужыўся ў 2007 годзе.

Андрэй Уцюрын справа. Паглядзіце на колькасць ягоных узнагародаў.

Ён кіраваў немалым калектывам. Яшчэ дзесяць гадоў таму колькасць работнікаў службы бяспекі складала каля 700 чалавек.

Дзякуючы лабіраванню Уцюрына, быў прыняты закон «Аб дзяржаўнай ахове», які фактычна ўраўнаважваў службу аховы прэзідэнта з КДБ.

Ведамства Уцюрына атрымала законнае права праводзіць аператыўна-вышуковую дзейнасць і ствараць падраздзяленні спецыяльнага назначэння.

Пасля жорсткага разгону Плошчы-2010 істотна пашырыўся пералік невыязных беларускіх чыноўнікаў. Пад №9, услед за Віктарам Лукашэнкам, Уладзімірам Макеем і Леанідам Мальцавым, быў уключаны «начальнік службы бяспекі прэзідэнта Андрэй Цюрын». Нават у такі важны спіс трапіла абдрукоўка — размова, вядома ж, ішла пра Уцюрына.

Перспектыўная пасада

Начальнік службы бяспекі Лукашэнкі — перспектыўная пасада для далейшага росту. Хто былі папярэднікі Уцюрына і кім яны сталі пасля?

Юрый Бародзіч ахоўваў кіраўніка краіны ў 1995—1998 гадах. Яшчэ падчас службы ён узначальваў федэрацыю хакея Беларусі. Пасля адстаўкі ён быў афіцыйным прадстаўніком КДБ Беларусі пры ФСБ Расіі, а на радзіме ўзначаліў спартыўнае аб’яднанне «Дынама». Цяпер Бародзіча называюць адной з асноўных кандыдатур на пасаду міністра спорта і турызма.

Бяспекай Лукашэнкі кіравалі і Уладзімір Навумаў (1999—2000), які стаў міністрам унутраных спраў, і Леанід Ерын (2000). Апошняга праз месяц службы перавялі на пасаду старшыні КДБ. Генадзь Нявыглас (2000—2001) стаў дарадцам Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы, Яўген Двярніцкі (2001—2003) — намеснікам міністра ўнутраных спраў.

Нарэшце, Юрый Жадобін пасля службы галоўным целаахоўнікам (2003—2007) пабыў старшынёй КДБ, а цяпер з’яўляецца міністрам абароны.

Адметна, што Уцюрын пратрымаўся на пасадзе даўжэй за ўсіх папярэднікаў.

З раёна Нацыянальнай бібліятэкі ў новыя «Дразды»

У канцы 2011 года Андрэй Уцюрын атрымаў зямельны надзел у Вяснінцы, так званых «Драздах-2».

Ягонымі суседзямі сталі кіраўнік Белкаапсаюза Валерый Іваноў і мастак Уладзімір Зінкевіч. А праз дарогу жывуць прапагандысты Генадзь Давыдзька і Юрый Казіятка.

Працы на ўчастку Уцюрына ідуць няхутка, канца будоўлі не відаць.

А вось свае старыя апартаменты целаахоўнік Лукашэнкі сёлета перапісаў на сына. 21-гадовы Антон Уцюрын цяпер паўнавартасны гаспадар чатырохпакаёўкі агульнай плошчай больш за 165 м2.

Адзін з дамоў на Язмінавай.

Вокны дома па вуліцы Язмінавай выходзяць на Сляпянскую водную сістэму і Нацыянальную бібліятэку. Дарэчы, гэты квартал элітных дамоў забудоўвала кампанія «Тапас», поспехі якой звязваюць з асобай нападаючага прэзідэнцкай хакейнай каманды Паўла Белага.

Выгляд з вакна апартаментаў.

Сын — будучы дыпламат

Сам Уцюрын — сілавік як мінімум у другім пакаленні, а вось кар'еру сыну абраў іншую.

Як і дзеці многіх іншых беларускіх чыноўнікаў, Антон паступіў на факультэт міжнародных адносінаў БДУ.

Старонкі ў сацыяльных сетках ён вядзе ў закрытым рэжыме, толькі пакінуў эпіграф да свайго твітэра: «Юра, мы все прое*али».

* * *

Андрэй Уцюрын

Нарадзіўся ў 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі. У 1995-2014 — у Службе аховы Лукашэнкі, кіраўнік Службы аховы ў 2007-2014. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме».

У 2014 стаў намеснікам Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі.

Каментары24

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

У Наваполацку ўключылі гірлянды на гарадской навагодняй елцы1

Чаму ў беларускім перакладзе не Зеўс, а Дзэўс?10

Звышінтэнсіўныя трэніроўкі могуць фатальна нашкодзіць здароўю

У Вільні здаюць кватэру плошчай усяго 11 м². Вось як гэта выглядае5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскі расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →