Здарэнні1212

У навагоднюю ноч туркменскія студэнты ў Мінску кідалі петарды ў міліцыянтаў

3 студзеня ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) адбыўся сход з замежнымі студэнтамі ВНУ, на якім разбіраліся навагоднія інцыдэнты з удзелам студэнтаў з Туркменістану, перадае Белсат са спасылкай на «Альтэрнатыўныя навіны Туркменістану».

На сходзе дэкан па працы з замежнымі студэнтамі Наталля Скрыба сказала, што туркмены падзяліліся на дзве групы і ўступілі ў бойку з выкарыстаннем бітаў.

«Разборкі такія ў межах уласнай нацыі», — казала Скрыба.

Інтэрнат №5 БДЭУ, у якім жывуць усе замежныя студэнты гэтай ВНУ. Імаверна тут адбылася бойка паміж студэнтамі з Туркменістану. Фота: habartm.org

У навагоднюю ноч туркменскія студэнты ўзрывалі на тэрыторыі інтэрнату петарды. Міліцыянты, якія прыехалі, сітуацыю не выправілі — п’яныя туркмены пачалі кідаць петарды і ў іх.

«Думаў, вайна пачалася», — прывёў падчас сходу словы калегі намеснік дэкана факультэту права Яўген Астапаў.

Прарэктар па выхаваўчай працы ўніверсітэту Сяргей Скрыба заклікаў студэнтаў да адказнасці.

«Я не ведаю, чым скончацца два выпадкі: адзін выпадак — бойка, другі — кінутая [у людзей] пры службовым выкананні петарда — яны былі з аўтаматамі. Магло адбыцца ўсё, што заўгодна, — заявіла Скрыба. — Мы ўсе хочам, каб усе вы паехалі з добрай рэпутацыяй».

Намеснік дэкана па працы з замежнымі навучэнцамі Алена Каляда сказала, што ні аднаму беларусу і ў галаву не прыйшло б кідаць петарды з вокнаў:

«Да гэтага маглі дадумацца толькі вы [туркмены]… Кідаць петарды [з акна] — гэта кажа аб вашых разумовых здольнасцях».

Наталля Скрыба: «Хто прыйшоў не зусім у нармальным стане, трэба разумець — дайсці да [свайго] пакоя і легчы [спаць]». Праз некалькіх парушальнікаў уражанне складаецца аб усёй нацыі ў цэлым.

Прадстаўнікі адміністрацыі вучэльні кажуць, што не раз бывалі ў Туркменістане, мелі зносіны з рознымі людзьмі, у тым ліку і з бацькамі студэнтаў, але там назіралі зусім іншую ментальнасць.

«Які сабака вас кусае, калі вы сюды прыязджаеце?! Чаму вы мяняецеся дыяметральна процілегла?! Там вы іншыя, а тут вы… Што адбываецца? Воля? Свабода? Яшчэ нешта? Да кожнага з вас міліцыянта ці выхавальніка не прыставіш», — дадаў Яўген Астапаў.

Паводле БДЭУ, туркменскія навучэнцы парушаюць распарадак інтэрнату не толькі падчас святаў, але і ў звычайныя дні: у пакоях, дзе пражываюць туркмены, брудна, з вокнаў на вуліцу ляцяць пакеты з-пад малака і іншае смецце.

Адміністрацыя вучэльні вымушаная сяліць студэнтаў з Туркменістану толькі разам: досвед паказаў, што яны не ўжываюцца з іншымі замежнікамі. Праблемай у 2013-м занепакоіўся нават Аляксандр Лукашэнка, які прапанаваў пабудаваць для студэнтаў з Туркменіі «выспу» з гатэлямі і інтэрнатамі.

У беларускіх ВНУ навучаецца каля 8 тысяч студэнтаў з Туркменістану, каля 300 з іх — у БДЭУ. Беларускія вучэльні ахвотна бяруць іх, бо вучацца яны платна. У Туркменістане ж беларуская адукацыя лічыцца еўрапейскай і недарагой.

Каментары12

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус атрымаў прапанову ад польскай Google, але стаў беспрацоўным. Праз візавы скандал беларусам усё часцей адмаўляюць у візах6

Пара пенсіянераў замерзла ў лесе пад Асіповічамі3

Польскі суд адмовіў у экстрадыцыі беларускага актывіста Дзмітрыя Плескачова

Лукашэнка пахваліў «Арэшнік» і прапанаваў размясціць ракеты ў Беларусі12

Лукашэнка панаракаў, што Арменіі няма на саміце АДКБ

У Гомельскай вобласці прайшоў «свінацыд», у некаторых раёнах выжыла толькі кожная 20-я свіння2

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць13

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →