Гісторыя11

Правал вялікага рэфарматара. Апошнi план паратунку Рэчы Паспалiтай: чаму ўсё пайшло не так

Кожны падручнiк па гiсторыi Беларусi згадвае грандыёзныя рэформы Антонiя Тызенгаўза. Праўда, не ўсе падручнiкі тлумачаць, чаму ж гэтыя пачынаннi правалiлiся, пiша гісторык Андрэй Вашкевiч.

Ян Рустэм. Партрэт Антонія Тызенгаўза (1819), фрагмент. З калекцыі Мастацкага музея Літвы. Фота Wikimedia Commons.

У канцы лета 1778 года ў Гродна прыехаў англiйскi вандроўнiк Уiльям Кокс. Ён прайшоўся па сярэднявечных вулiцах навокал гарадскога рынка, пастаяў на Замкавай гары, а на наступны дзень завiтаў на абед да «вiцэ-канцлера Лiтвы», гродзенскага старасты графа Антонiя Тызенгаўза. За сталом сядзелi 80 шляхцiцаў, якiя з’ехалiся на павятовы соймiк. Гэтыя ганарыстыя нашчадкi сарматаў у кунтушах i з шаблямi цалавалi нiз вопраткi старасты, а некаторыя проста падалi яму ў ногi. Было бачна, што ў Гродне Тызенгаўз — не толькi падскарбi лiтоўскi ды мясцовы стараста. Ён быў мясцовым дыктатарам, якому тут безумоўна падпарадкоўвалiся ўсе: i прыгонны селянiн, i майстар-немец, i французскi лекар, i нават прадстаўнiк «шляхецкага народу», прадзед якога грамiў туркаў пад Венай.

Антоній Тызенгаўз. Барэльеф Т. Дыкса, 1886—1887 гады.

Кокс быў уражаны пераўтварэннямi Тызенгаўза. На месцы ранейшай дзяржаўнай вёскi Гараднiца паўстаў адмiнiстрацыйны цэнтр эканомii з дзясяткамi новых будынкаў. Казармы, склады, дамы для майстроў, школы, батанiчны сад i нават першая ў сучаснай Беларусi кавярня…

Англiчанiну паказалi велiзарныя будынкi мануфактур, дзе сотнi сялян пад кiраўнiцтвам майстроў-iншаземцаў выраблялi паясы «па тыпе слуцкiх», шаўковыя панчохi, карункi, iгральныя карты, агнястрэльную зброю, шыкоўныя экiпажы.

Усе памкненнi Тызенгаўза ператварыць Гродна ў «квiтнеючую Галандыю на Нёмане» выглядалi перспектыўнымi. Аднак назiральны падарожнiк таксама падслухаў i занатаваў у сваiм дзённiку словы прыгоннага хлопца, вучня на мануфактуры, якiя прагучалi прысудам для ўсёй тызенгаўзаўскай справы: «Якую карысць я атрымаю з таго, што зраблю ўсё, як вы жадаеце? Нават калi я стану майстрам у гэтай прафесii, то застануся рабом, i праца будзе маёй, але прыбытак — ваш».

Хацеў як лепш — i ўзмацнiў кантроль

Зорка Антонiя, нашчадка лiвонскiх рыцараў Тызенгаўзенаў, пачала ўзыходзiць у пачатку 60-х гадоў XVIII cтагоддзя i дасягнула зенiту пасля таго, як у 1764 годзе каралём Рэчы Паспалiтай стаў Станiслаў Аўгуст Панятоўскi — аднагодак i зямляк Тызенгаўза.

Панятоўскi стаў каралём на расiйскiх штыхах, але ён не быў звычайнай марыянеткай iмператрыцы Кацярыны II. Кароль меў план выратавання Рэчы Паспалiтай i для яго рэалiзацыi шукаў людзей маладых, iнiцыятыўных, адным словам — аднадумцаў.

Антонiй Тызенгаўз акурат падыходзiў на гэтую ролю i цягам аднаго года атрымаў пасады гродзенскага старасты, падскарбiя лiтоўскага i кiраўнiка ўсiх дзяржаўных уладанняў у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм. З’явiўся шанец перарабiць жыццё ў Рэчы Паспалiтай так, каб пазбавiць краiну ганебнай мянушкi «заезная карчма», куды кожны можа ўвайсцi, выпiць, пад’есцi i пайсцi, нiчога не заплацiўшы.

Марчэла Бачарэлі. Партрэт караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў каранацыйным строі (1768). З калекцыі Каралеўскага замка ў Варшаве.

Пачынаць эканамiчныя пераўтварэннi вырашылi з велiкакняжацкiх уладанняў на Лiтве i Беларусi.

Гэта былi вялiзныя абшары з тысячамi вёсак, пушчамi, поўнымi рыбы азёрамi i сплаўнымi рэкамi. Трэба было адабраць усе гэтыя расцярушаныя ўладаннi ў арандатараў, сiстэматызаваць павiннасцi насельнiцтва i навучыцца правiльна карыстацца багаццямi лясоў i рэк. Тызенгаўз загадаў ачысцiць ад камянёў i паглыбiць рэчышча Нёмана — галоўнай гандлёвай артэрыi заходняй часткi Вялiкага Княства Лiтоўскага. Складалiся падрабязныя карты i апiсаннi эканомiй, у лясах закладалiся прадпрыемствы для вытворчасцi паташу, дзёгцю, вапны, драўнiннага вугалю.

Самай складанай справай аказалася ўпарадкаванне павiннасцей прыгонных сялян. У некаторых эканомiях сяляне ўжо даўно плацiлi падаткi грашыма, а такiя формы павiннасцей, як паншчына або гвалты, былi зведзеныя да мiнiмуму, а для некаторых груп сялян увогуле скасаваныя. Дый пачувалiся дзяржаўныя сяляне даволi свабодна. Напрыклад, маглi змяняць месца свайго жыхарства. Антонiй Тызенгаўз рашуча стаў на шлях узмацнення прыгону. Сялянам масава вызначалiся вельмi цяжкiя адпрацовачныя павiннасцi i натуральныя падаткi — найперш збожжам.

Карта Катранскага ключа Гродзенскай эканоміі. XVIII стагоддзе. Фота Wikimedia Commons.

З пункту гледжання сучаснага разумення эканамiчнай мэтазгоднасцi такiя крокi рэфарматара выглядаюць зусiм нелагiчна. I многiя тагачасныя эканамiсты i фiлосафы лiчылi, што прыгон трэба не ўзмацняць, а пакрысе адмяняць. Аднак гродзенскi стараста меў пра ўсё ўласнае меркаванне. Ён нават казаў, што не чытае кнiг, бо ў iх аўтары выказваюць свае iдэi, а яму дастаткова ўласных iдэй i планаў.

Грошы супакоiлi каралеўскае сумленне

Узмацненне павiннасцей для прыгонных сялян пазбаўляла iх шанцаў на хуткае ўзбагачэнне i скасоўвала тыя пачаткi таварна-грашовых адносiн, якiя пачалi фармiравацца на вёсцы ў мiрныя гады кiравання Саксонскай дынастыi (1720—1760-я). Аднак пачатковы эфект пераўтварэнняў быў вiдавочны — у скарб пацёк струменьчык выцiснутых з сялян грошай.

Хоць Станiслаў Аўгуст Панятоўскi i быў каралём-гуманiстам, аднак трацiў ён на свой двор аж сем мiльёнаў злотых на год.

Некалькi дадатковых мiльёнаў злотых ад лiтоўскiх ды беларускiх сялян прымусiлi каралеўскае сумленне надоўга замаўчаць.

Камяніцы Тызенгаўза ў Паставах. Фота Антона Макоўскага. Фота Wikimedia Commons.

У 1766 годзе пачалiся хваляваннi сялян у Шавельскай эканомii (цэнтр яе — горад Шаўляй (Шаўлі) — знаходзiцца на поўначы сучаснай Лiтвы). Мясцовыя гаспадары плацiлi грашовы чынш пачынаючы з сярэдзiны XVII стагоддзя, таму ўзмацненне прыгону стала для iх сапраўднай катастрофай. Шматлiкiя скаргi сялян на непасiльныя павiннасцi ды злоўжываннi перасылалiся з Варшавы на стол самога Тызенгаўза, але не мелi нiякага эфекту. У вынiку даведзеныя да адчаю сяляне паўсталi. Гэта быў не бунт вясковай беднаты, а свядомы пратэст гаспадароў на чале са сваiмi войтамi i найбольш аўтарытэтнымi гаспадарамi. Паўстанне жорстка задушылi бароны з недалёкай Курляндыi, якiм Тызенгаўз пасля аддаў ваколiцы Шаўляў у арэнду. Войтаў, якiя ачольвалi пратэст, калесавалi i чвартавалi.

На Гродзеншчыне такога адкрытага пратэсту не было, хоць беларускiя сяляне пачалi папросту ўцякаць з эканомii, падпальваючы «на дарожку» свiрны з дзяржаўным збожжам.

Тым не менш грошы, атрыманыя ад сельскай гаспадаркi, папаўнялi скарб. Iх можна было пусцiць не толькi на каралеўскi двор, але i на развiццё прамысловасцi.

 

Стаўка на шоўк i карункi

Пачынаючы з другой паловы 60-х гадоў XVIII стагоддзя Тызенгаўз пабудаваў у ваколiцах Гродна больш за дваццаць мануфактур.

На рэчках Гараднiчанка i Ласасянка (вада была галоўным рухавiком на фабрыках той эпохi) апрацоўвалi скуры. На мануфактурах ткалi палатно i выпроствалi яго (згодна з тагачаснай тэрмiналогiяй — фалявалi, адгэтуль i назва сучаснага гродзенскага мiкрараёна Фолюш), выраблялi патрэбныя ў будаўнiцтве цвiкi i iншыя рэчы.

Але Антонiй Тызенгаўз не асаблiва ганарыўся гэтымi сапраўды прыбытковымi прадпрыемствамi, пачаўшы адну за другой будаваць фабрыкi, дзе выраблялiся прадметы раскошы. На адной з iх рабiлi карэты коштам чатыры тысячы злотых, на другой круцiлi галуны i пазументы (залатую i срэбную тасьму), на трэцяй ткалi слуцкiя паясы з сапраўднымi залатымi нiткамi…

Вырабы мануфактур XVIII стагоддзя.

Попыт на такiя тавары быў малы, склады хутка запаўнялiся прадукцыяй, у вынiку ў чаканнi клiента на iх пылiлiся вырабы агульным коштам у сотнi тысяч злотых. Мiж тым сыравiна для вырабу дарагiх забавак для магнатаў прывозiлася з Заходняй Еўропы, у вынiку заробленыя крывавым мазалём сялян злотыя цяклi за мяжу.

Антонiй Тызенгаўз рэалiзоўваў усё новыя i новыя праекты — напрыклад, пасадзiў на Гараднiцы шаўкоўнiцы, разлiчваючы праз дзесяць-пятнаццаць гадоў забяспечыць мясцовых шляхцянак шаўковымi панчохамi з айчыннай сыравiны.

Тэатр Тызенгаўза ў Гродне. Цяпер гэта Тэатр лялек, і стаіць ён па адрасе Дзяржынскага, 1/1. Фота Г. Шаціла.

На фабрыках працавалi паўтары тысячы прыгонных з ваколiц Гродна. Сюды забiралi маладых хлопцаў i дзяўчат, пры гэтым iх бацькам з навакольных вёсак нават не знiжалi павiннасцей. Эфектыўнасць працы на мануфактурах была нiзкая, бо былы селянiн, стоячы па 13 гадзiн за ткацкiм варштатам, працягваў марыць пра працу ў полi, таксама цяжкую, але на вольным паветры.

Канец вялiкага рэфарматара

Тым часам няўхiльна наблiжаўся час велiзарных выплат па замежных пазыках. Трэба было сплачваць грошы ў скарб, але прыбыткаў i ад мануфактур, i ад сельскай гаспадаркi паступала ўсё менш. Фабрыкi толькi забiралi грошы, а насельнiцтва гродзенскай эканомii ў тыя мiрныя гады пачало нават скарачацца.

Вясной 1780 года стала зразумелым, што Антонiй Тызенгаўз — банкрут. Над амбiтным старастам збiраюцца хмары, а ён, быццам нiчога не адбывалася, шукаў у Варшаве новага балетмайстра для сваёй танцавальнай школы…

Развязка наступiла хутка. Тызенгаўз даведаўся, што ў Гродна едзе новы кiраўнiк эканомii, пасля чаго загадаў вывезцi ў адзiн са сваiх маёнткаў архiў i частку рухомай маёмасцi. Праўда, самыя важныя дакументы служачыя эканомii ўсеўладнаму старасту не аддалi. У ноч з 25 на 26 лiпеня 1780 года абоз з чатырох дзясяткаў вазоў на чале з Тызенгаўзам выехаў з Гродна.

Да канца гiсторыi Рэчы Паспалiтай заставалася яшчэ 15 доўгiх гадоў, але адзiн з самых амбiтных мадэрнiзацыйных праектаў дзяржавы ўжо скончыўся няўдачай. Тызенгаўзу нiхто больш не давяраў, кароль не хацеў з iм нават сустракацца. У 1785 годзе граф памёр у стане, блiзкiм да псiхiчнай хваробы.

Да канца XVIII стагоддзя дажылi толькi шэсць з больш як дваццацi Тызенгаўзавых мануфактур. Гэта былi акурат закладзеныя ў першую чаргу палатняныя фабрыкi i гарбарня.

У 1795 годзе землi Гродзенскай эканомii былi падзеленыя памiж Прусiяй i Расiяй, па Ласасянцы прайшла мяжа, а вялiкiя будынкi навучальных устаноў i фабрык на Гараднiцы былi прыстасаваныя пад казармы для расiйскiх салдат. У палацы Антонiя Тызенгаўза пасялiўся расiйскi генерал-губернатар. Менавiта тут 25 лiстапада 1795 года фактычны расiйскi вязень Станiслаў Аўгуст Панятоўскi падпiсаў акт свайго адрачэння ад трону, чым паставiў кропку ў гiсторыi Рэчы Паспалiтай.

Каментары1

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер-міністр Польшчы праінспектаваў новую лінію абароны на мяжы і назваў яе «інвестыцыяй у мір»5

Качанава рассказала пра планы закальцаваць Мінск веладарожкамі5

Якім будзе надвор'е ў першы тыдзень снежня1

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу50

«Дональд, як малады палітык, не разумее…» Што Лукашэнка раней казаў пра Трампа10

Жонка футбаліста зборнай параўнала цэны ў Zara ў Беларусі і Венгрыі16

Башар Асад вярнуўся ў Дамаск і рыхтуецца даць адпор паўстанцам16

Пратэсты ў Грузіі радыкалізуюцца: на вадамёты адказваюць феерверкамі і кактэйлямі Молатава23

Апошні рывок. Што будзе гэтай зімой на полі бою ва Украіне?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Грамадстваабноўлена

Міністрам культуры прызначаны артыст Руслан Чарнецкі

Галоўнае
Усе навіны →