Лідзія Ярмошына абвесціла, што пераможцай на Кастрычніцкай акрузе №97 стала сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая. Такім чынам, у Палату прадстаўнікоў упершыню прапускаюць дэпутата ад апазіцыі.
Ганна Канапацкая нарадзілася 29 кастрычніка 1976 года.
Яна прадпрымальніца, дырэктарка ТАА «Грынрэй». Летась задэкларавала даход 293,8 мільёна рублёў.
Вось як выглядаў яе тэлезварот:
Сама Ганна Канапацкая ўвечары нядзелі ўстрымлівалася ад каментароў адносна сваёй нечаканай перамогі.
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька расказаў «Нашай Ніве», што яна ў партыі даўно, ад часу яе паўставання. Раней яна была кіраўніцай мінскай гарадской арганізацыі партыі.
«Прызначэнне ў дэпутаты Канапацкай — гэта найперш пстрычка па носе Таццяны Караткевіч», — мяркуе журналіст Зміцер Панкавец.
«Ганна Канапацкая не абраная, а прызначаная пераможцай выбараў. Не яе віна ў гэтым, але факт застаецца фактам», — адзначае журналіст Ягор Марціновіч.
Вось тут даўняе вялікае інтэрв'ю Канапацкай, дзе яна раскрываецца як чалавек:
Каментары