Архіў

Піцер. Summary

У Піцеры не разумеюць беларускае мовы, але перапытваюць і цікавяцца, адкуль мы.

Горад знаходзіцца з Магілёвам на адным мэрыдыяне на адлегласьці 834 км на поўнач. Гэта другі горад Расеі паводле насельніцтва і першы горад пa колькасьці беларусаў. Іх там каля 3%, значыць, 150 тыс. Пры ўезьдзе — надпіс: «Санкт-Петербург. Город-герой Ленинград». І гэта савецка-расейская дваістасьць тут усюды. Ня зносяць савецкіх помнікаў, на прыколе стаіць «Аўрора», і ходзіць па вуліцах маскарадны Пётар. Тут, дарэчы, тры культавыя асобы: Пётар, Ленін і Пуцін. Прадаюцца дыванкі з Пуціным у кімано, Ленін на майках годна трымае хвігу. А я набыў запалкі зь Пятром. Кумір расейскае імпэрыялістычнае моладзі спаліў мой Магілёў і спрычыніўся да выбуху ў Полацкай Сафіі.

У Піцеры шмат турыстаў, палова зь іх немцы, а чвэрць кітайцы. Тут самае глыбокае ў сьвеце мэтро — на эскалятары ехаць хвіліны чатыры. І вельмі бруднае й сьмярдзючае, з алькаголікамі і жуйкамі на лавах.

У Піцеры не разумеюць беларускае мовы, але перапытваюць і цікавяцца, адкуль мы. У Эрмітаж (па-француску — «месца для самоты») забаронена праносіць усялякую вадкасьць, каб псых які, крый Божа, не панішчыў карціны кіслатою. Зімовы палац быў пабудаваны на аснове праекту Нясьвіскага замку. У Піцеры можна сустрэць беларускія аўтобусы МАЗы, а некаторыя зь іх пераабсталяваныя пад грамадзкія прыбіральні. Уваход — 700 рублёў на нашыя.

Піцер — вялікі горад. І дваісты. Цудоўны і шакуючы. Прывабны і бруднававаты. Шкада вось толькі, што беларусаў там я так і не пабачыў.

Павал Чумакоў, Пецярбург—Магілёў—Менск

Каментары

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень Андрэй Пачобут да гэтага часу знаходзіцца ў ПКТ1

Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду. Але ён перамог1

Палітвязням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэнні аб памілаванні1

На праклёны дачкі Ірыны Фарыён забойца ніяк не рэагаваў, а заявіў: «Час пакажа»3

У Расіі затрымалі яшчэ аднаго намесніка міністра абароны3

Стала вядома імя і загулы расійскага «шэф-кухара», які быў насамрэч агентам3

Гродзенцы сталі ў велізарную чаргу, каб перарэгістраваць аўто. ГУБАЗіК будзе разбірацца, хто «нагнятае сітуацыю»7

«Свабоду Вользе Карач!» Нямецкія пацыфісты з ЛГБТ-сцягамі правялі акцыю каля консульства Беларусі ў Мюнхене ФОТАФАКТ5

У Азербайджане арыштавалі стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Былога выкладчыка БДУ падазраюць у дзяржздрадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Хто яна, новая жонка Сяргея Міхалка?

Галоўнае
Усе навіны →