Кіраўнік саюза архітэктараў: Мінск не Шанхай, нам не патрэбныя 50-80-павярховыя будынкі
У Мінску дабудоўваюцца два будынкі, вышыня якіх ужо перавысіла 30 паверхаў (комплекс
У планах архітэктараў і гарадскіх уладаў яшчэ некалькі вежаў, якія прэтэндуюць на статус хмарачосаў. Ці так неабходна сёння Мінску нарошчваць вышыннае будаўніцтва? Ці заўсёды дарэчнае ўшчыльненне забудовы офіснымі «свечкамі»? Сваім меркаваннем з гэтай нагоды падзяліўся старшыня Беларускага саюза архітэктараў Аляксандр Корбут.
«Я перакананы, што не трэба ператвараць Мінск у Шанхай або Ганконг, забудоўваючы горад
Аляксандр Корбут прывёў у якасці прыкладу Ерусалім, дзе, паводле яго словаў, забаронена будаваць будынкі, вышэйшыя за 4–5 паверхаў. «Можа, нам варта ўзяць гэта на ўзбраенне?» — кажа старшыня БСА.
Закрануў Корбут і праблему ўшчыльнення забудовы Мінска замежнымі інвестарамі, у выніку якога пагаршаюцца як якасці жылога асяроддзя, так і аблічча раёнаў:
«На жаль, інвестары рэдка прыходзяць з мэтай палепшыць асяроддзе пражывання гараджан. Часцей мэта іншая — атрымаць максімальны прыбытак, бо праектаванне і будаўніцтва ў нашай краіне паводле „чужых“ нарматываў дазваляе даводзіць рэнтабельнасць укладзенага капіталу да 300–400%. Я, як і многія мае калегі, супраць такіх інвестыцый. Яны знішчаць нашае асяроддзе і архітэктуру».
Каментары