На амерыканскім Comedу Central TV жорстка пасмяяліся з Лукашэнкі
Аўтары сюжэту жартуюць пра наступствы «мядзведжага дэсанту».
Амерыканскі гумарыстычны тэлеканал Comedy Central TV таксама распавёў сваім гледачам пра Лукашэнку. Аўтары сюжэту паспрабавалі растлумачыць апошнія кадравыя рашэнні Лукашэнкі і прааналізаваць наступствы «мядзведжага дэсанту».
Прычыну здавалася б невытлумачальна жорсткай рэакцыі беларускага кіраўніка на нявінны жарт шведскіх пілотаў аўтары сюжэту знайшлі ў яго дзяцінстве. «Наўрад ці арганізатары акцыі ведалі пра хваравіты страх перад плюшавымі цацкамі. Ён іх панічна баіцца ад таго, што яшчэ ў дзяцінстве злавіў свайго любімага мядзведзя на тым, што той чытаў яго перапіску. Яшчэ тады ён вырашыў афіцыйна забараніць плюшавым цацкам браць удзел у выбарах і збірацца на пікнікі», - сцвярджаюць аўтары сюжэту.
Такім чынам, рэакцыя Лукашэнкі на мішак цалкам вытлумачальная.
«Не выключаецца і сур'ёзная рэакцыя на «мядзведжы дэсант», — здзекуецца тэлеканал. — Сярод магчымых варыянтаў называюць высадку дэсанта беларускіх ваенных клоўнаў у Швецыі».
Comedy Central TV — амерыканскі кабельны тэлеканал. Спецыялізуецца на паказе гумарыстычных серыялаў (уласных або набытых). Канал быў заснаваны ў 1989 годзе. З канца 2006 года мясцовыя версіі Comedy Central з'явіліся ў некалькіх еўрапейскіх краінах.
Відэа сюжэту даступна толькі ў тых краінах, дзе вяшчае тэлеканал.
Каментары