Ежа66

Кавярні Мінска. «Buvette»

Простасць мае сваю харызму.

«Buvette»

вул. Ракаўская, 34

пн.-нядз. 9.00–23.00

«Бувет» (з націскам на першы склад) — так называецца новая кафейня на вуліцы Ракаўскай. На жаль, гэтая старажытная вуліца з усіх бакоў схаваная ад турыстаў і мінчукоў шэрымі спарудамі, якія замянілі сабой забудову Ракаўскага прадмесця. Але размяшчэнне даволі зручнае, побач з кінатэатрам «Беларусь», і падыходзіць людзям, якія хочуць папіць кавы пасля прагляду добрага фільма альбо хутка перакусіць.

Што ўнутры?

Адразу пасля ўваходу я заўважыў просты, нават танны інтэр’ер. Але гэтая простасць мае сваю харызму.
Драўлянае аздабленне і мэбля (сталы, крэслы), розныя надпісы робяць гэтае месца ўтульным для лёгкай размовы і невялікага перакусу. Спадабалася наяўнасць маленькага асобнага пакоя са сталом на 4 чалавекі.

«Мы працуем у канцэпцыі буфета-пякарні…» 
— першае, што скажуць вам, калі будзеце нешта заказваць. Мабыць, гэтай канцэпцыяй можна растлумачыць адсутнасць прыбіральні. Але на маю думку, гэта вялікі недахоп. Я не разумею, як не памыць рукі перад тым як есці. Асабліва калі ты толькі што адлічваў грошы ў метро. (Не кажучы ўжо пра іншыя добрыя якасці прыбіральні).

Навошта туды ісці?

Ісці, каб паспрабаваць сэндвічы, якія тут робяць даволі ўдала; для лёгкага перакусу.
Не ісці, калі хочаце выпіць нешта з алкаголю. Курыць тут таксама забаронена.

Што можна купіць за 50 тыс. рублёў?

«Меню для спаткання»:

Капучына — 7500 р.

Кавалачак торта — 16 000 р.

Сума на два чалавекі: 47 000 р.

«Меню ланча»:

Сэндвіч — 25 000 р.

Гарбата — 9 800 р.

Сума: 34 800.

Даволі цікавае месца, нават незвычайнае дзеля Беларусі. Смачныя сэндвічы, добрыя салаты і супы. Танны інтэр’ер, які надае гэтаму месцу атмасферу маленькай вясковай хаткі ў Францыі.

Каментары6

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Мікрахвалёўкі, кавамашыны і не толькі. Якія тавары працягваюць везці з Польшчы ў Беларусь і колькі на гэтым можна зарабіць

Галоўнае
Усе навіны →