Меркаванні4141

Ці абвесцяць вымову Колю Лукашэнку?

Цэлы тыдзень першакласнік Коля адсутнічае на занятках у школе. Разам з татам — Аляксандрам Лукашэнкам — Мікалай знаходзіцца ў Сочы.

Там Аляксандр Лукашэнка, як паведаміла яго прэс-служба, праводзіць кароткатэрміновы адпачынак.

У Беларусі афіцыйны кіраўнік дзяржавы адсутнічае самае мала тыдзень (23 студзеня Лукашэнка правёў сустрэчу з Мядзведзевым у Сочы). Значыць, як мінімум тыдзень не ходзіць на заняткі і школьнік Коля Лукашэнка. Тое, што ён з татам у Сочы, стала зразумела 29 студзеня з сюжэту тэлеканала «Беларусь 1». Журналісты паведамілі аб бліскучай перамозе тэнісісткі Вікторыі Азаранкі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і дадалі, што «вестку аб перамозе Вікторыі Азаранка заспела Аляксандра Лукашэнку ў марозным Сочы. Лукашэнка цёпла павіншаваў пераможцу і падняў у яе гонар кубак гарачай гарбаты». На відэа побач з Аляксандрам Лукашэнкам быў яго малодшы сын Мікалай.

Як вядома, з 1 верасня ў Беларусі дзейнічае новы Кодэкс аб адукацыі. У дакуменце ёсць цэлы раздзел, прысвечаны «дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў».

У ім, у прыватнасці, сказана, што атрымаць пакаранне школьнік можа за «спазненне або няяўку на ўрокі без уважлівай прычыны». І гэта пакаранне можа быць у выглядзе заўвагі, вымовы і нават адлічэння са школы.

Або Міністэрства адукацыі ўнясе ў Кодэкс ўдакладненне, што адпачынак разам з татам — гэта ўважлівая прычына для адсутнасці на ўроках?

Каментары41

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск14

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

Бізнэсоўцу і кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі за супрацу з літоўскімі спецслужбамі 3

Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай

Стала вядома асоба чалавека, якога застрэлілі на мітынгу Трампа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →