Грамадства11

У Беларусі дазволена паляванне на балотную і вадаплаўную дзічыну, акрамя гусей

У Беларусі дазволена паляванне на балотную і вадаплаўную дзічыну, акрамя гусей, а таксама паляванне на слонку, вялікага голуба, шызага голуба і перапёлку. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З 3 верасня дазваляецца паляванне на арабка, шэрую курапатку і бажана, з 17 верасня — на белалобую гусь, гусь-гуменніцу, шэрую гусь, канадскую казарку. Паляўнічы сезон на гэтыя віды птушак будзе доўжыцца да 11 снежня.

На вадаплаўную і балотную дзічыну, слонку, вялікага голуба, голуба шызага, перапёлку дазволена паляваць ружэйным спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падзываннем, з пад`езду з маламерных суднаў. Дазволенымі прыладамі палявання з`яўляюцца гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам, усе групы паляўнічых сабак, акрамя ганчакоў і хартоў, маламерныя судны без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком, а таксама лоўчыя птушкі.

На арабка, шэрую курапатку, бажана дазволены ружэйны спосаб палявання з падыходу, з засады, з падзываннем. Дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі, забяспечанымі шротам, усе групы паляўнічых сабак, акрамя ганчакоў і хартоў, а таксама лоўчых птушак.

На гусь белалобую, гусь-гуменніцу, шэрую гусь, канадскую казарку дазволены ружэйны спосаб палявання з засады, з падыходу, з падзываннем, з пад`езду з маламерных суднаў. Дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі, забяспечанымі шротам. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак (тэр`еры, таксы, выжлы, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі), маламерных суднаў без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком, а таксама лоўчых птушак.

Каментары1

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Усе навіны →
Усе навіны

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

Вядомая беларуская бізнэсвумэн — і жонка праўладнага блогера-мільённіка — шукае арандатараў для свайго катэджу. Кошт ваў!30

Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром NATO8

На знешнім кальцы МКАД утварыўся значны затор: ад Малінаўкі да Чыжоўкі

«ЗАГС быў супраць, але мы даказалі». Жыхары Мінска далі дзіцяці імя, якое палічылі трайным1

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай25

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку5

Памёр Віктар Гардзей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд?

Галоўнае
Усе навіны →