Меркаванні22

Насці Навумавай патрэбна наша дапамога

У Клуба 5000 з’явілася новая падапечная.

У Клуба 5000 з’явілася новая падапечная.

Пра Насцю піша ў сваім дзённіку валанцёрка Таццяна Салдаценка, адна са стваральніц дабрачыннай інтэрнэт-суполкі Клуб 5000.

Насця Навумава — доўгажыхар дзіцячага анкацэнтра. Яе я ведаю з самага пачатку сваёй валанцёрскай дзейнасці. Вельмі люблю. І ёсць за што.

Яна як маленькі Карлсан з прапелерам на спіне: пацешная, энергічная, смешная, цікавая. Насця надзвычай артыстычная, піша вершы. Але пры ўсёй сваёй весялосці яна вельмі глыбокая і мудрая. Я столькі ў яе навучылася! Насця вельмі сціплая — ніколі нічога не папросіць, нават калі мае патрэбу, падарункі прымаць спачатку адмаўлялася, потым прымала чырванеючы. Яна надзейная. Я вельмі рада, што ў мяне ёсць такі сябар.

У 2007 годзе Насця неяк ударыла нагу. Праз некалькі месяцаў на гэтым месцы ўтварылася пухліна. Паставілі дыягназ — альвеалярная рабдаміясаркома правай галёнкі, II стадыя. Дзяўчынка мужна перанесла 9 курсаў хіміятэрапіі, дзве аперацыі і курс прамянёвай тэрапіі. Амаль два гады яны з бабуляй пражылі ў анкацэнтры. Наступіла паляпшэнне.

Мінулым летам Насця пабывала ў Англіі ад арганізацыі «Дзеці ў бядзе». Паспела адгадаваць свае чароўныя кудзеркі.

Але ў 2010 хвароба дала рэцыдыў з паразай мяккіх тканак правага сцягна, левага вузла пахвіннай вобласці і правага лёгкага.

Я з цяжкасцю пазнала Насцю. Яна выцягнулася, пасталела, з маленькага Карлсана ператварылася ў Папялушку. З радасцю назіраю, як за ёй даглядаюць хлопчыкі. Яна так жа сціплая і непрыступная. Але самая важная змена — у яе вачах. Клянуся вам, гэта не метафара. Яны патухлі. Замест ранейшай жыццярадаснасці ў ёй я бачу боль і стомленасць. Насця з усіх сіл імкнецца хаваць гэта — усміхаецца куткамі вуснаў. Але яе выдаюць вочы...

Косны мозг дзяўчынкі знясілены — хіміятэрапію праводзіць больш нельга. Зараз яна праходзіць апраменьванне на вобласць лёгкага і рыхтуецца да чарговай аперацыі. Але вось няўдача — новая пухліна акружаная дробнымі сасудамі, і яе вельмі рызыкоўна выдаляць.

Мама Насці вядзе перамовы з нямецкай клінікай Charite ў Берліне. Яны гатовыя ўзяць дзяўчынку на лячэнне. Гэта будзе каштаваць 150-200 тысяч еўра. У бліжэйшы час немцы вызначацца з курсам лячэння — ад гэтага будзе залежаць дакладная сума. Як толькі стане вядома, я размешчу тут дакумент з указаннем сумы.

Малодшага брата Насці толькі што таксама прааперавалі ў дзіцячым анкацэнтры. Хвала Богу, пухліна апынулася дабраякаснай. Мама гатовая везці дачку ў Нямеччыну. Часу няшмат. На сёння сабрана 15.000 еўра. Вы можаце дапамагчы любой, нават самай нязначнай, сумай! Прашу вас, дапамажыце майму сябру!

Клуб 5000 будзе сачыць за зборам сродкаў для Насці і дапамагаць. Насця — наша пятая падапечная.

Кантакты: маці — Навумава Алена Яўгенаўна 8-029-6184756.

РЭКВІЗІТЫ:

ААТ ААБ «Беларусбанк», філіял № 323, г. Рэчыца, вул. Леніна, 51А

УНП 400230587

МФА 15150682

Беларускія рублі:

транзітны рахунак № 3819382102841 для залічэння на дабрачынны рахунак № 000000032

Даляры ЗША:

транзітны рахунак № 3819382107035 для залічэння на дабрачынны рахунак № 8400000000066

Еўра:

для залічэння на дабрачынны рахунак № 9780000000021

Расійскія рублі:

для залічэння на дабрачынны рахунак № 6430000000016

Разліковы рахунак № 6111000000093 код 795 у ААТ «АСБ Беларусбанк» для Навумавай Алены Яўгенаўны.

Таксама можна перавесці грошы для Насці на наш кашалёк EasyPay 08492425 з пазнакай «для Насці Навумавай».

Каментары2

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі12

Экс-кіраўніку страйкама «Нафтана» Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі5

У Слуцку шлагбаум прапароў салон аўтобуса

Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-202554

У Каменным Логу згарэла фура

Рэвалюцыя ў тэхналогіі «захоп руху» хутка зменіць свет гульняў, фітнесу і медыцыны1

Дзе ў Беларусі часцей жэняцца, а дзе часцей разводзяцца

Гіркін перадаў ліст з калоніі. Назваў сітуацыю на фронце правальнай для Расіі, прагназуе ўцягванне Беларусі ў вайну27

Прэзідэнт Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна раптоўна пакінула арганізацыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай26

«Тэлефануйце дзецям, прасіце вярнуцца ў Беларусь». Беларусы на мяжы сутыкнуліся з новай праверкай

Галоўнае
Усе навіны →