Тэатр11

«Стомленага д’ябла» Сяргея Кавалёва глядзяць у Славакіі

У славацкім горадзе Сеніца паставілі спектакль па п’есе беларускага драматурга.

У славацкім горадзе Сеніца паставілі спектакль па п’есе беларускага драматурга.

Спектакль «Стомлены д’ябал» паставілі ў перакладзе на загарацкую гаворку, дыялект славацкай мовы. Рэжысёр сеніцкага тэатра «Záhorácké divadlo» Іван Фодар гэта тлумачыць тым, што на яго спектаклі па-славацку прыходзіла мала людзей. Затое поўны аншлаг на пастаноўках па-загарацку.

Загор’е — раён Славакіі, які мяжуе з Чэхіяй. Тут склалася свая самабытная культура і свой дыялект славацкай мовы — пераходны да мараўскіх дыялектаў чэшскай. На ім размаўляе каля 200 тысяч чалавек.

«Стомлены д’ябал» — не першы спектакль па п’есе Сяргея Кавалёва, паказаны ў Славакіі. Два гады таму ў Кошыцкім лялечным тэатры беларускі рэжысёр Алег Жугжда паставіў «Піліпку і ведзьму».

Цяпер у Загор’і рыхтуецца да выдання кніга Сяргея Кавалёва, у якую ўвойдзе п’са «Стомлены д’ябал» на беларускай, славацкай мовах і загарацкай гаворцы.

Праілюструе выданне славацкая мастачка Марта Андэлічкава.

Сяргей Кавалёў — доктар філалогіі, драматург. Нарадзіўся ў 1963 годзе ў Магілёве. Скончыў філфак БДУ. Цяпер жыве ў Любліне, дзе выкладае беларускую літаратуру ва універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Аўтар шэрагу крытычных зборнікаў і навуковых манаграфій. Напісаў звыш 20 п’ес («Стомлены д’ябал», «Тарас на Парнасе», «Чатыры гісторыі Саламеі», «Францішка, або Навука кахання»). П’есы ставіліся ў Беларусі, Украіне, Расіі, Польшчы, Славакіі.

Каментары1

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →