Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1313

Звяз з дуляй у кішэні

Дуумвіры не любяць беларускага партнёра яшчэ і за тое, што можа вынесці на публіку канфідэнцыйныя размовы. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

На фоне каскаду банальных заяў Лукашэнкі на Гомельшчыне варта вылучыць тое, што ён казаў пра Мытны звяз. Фактычна гэта завуаляваны прысуд. І разам з тым — падсціланне саломкі.

Дуумвіры не любяць беларускага партнёра яшчэ і за тое, што ён можа ў любы момант вынесці на публіку канфідэнцыйныя размовы. Так было і 16 ліпеня, калі адбылася «здача» Мядзведзева: той, маўляў, фактычна пацвердзіў у вузкім коле, што Мытны звяз — страшылка для Захаду, геапалітычная цацка.

«Я задаў шэраг пытанняў, — выклаў беларускі кіраўнік усю праўду пра нейкае закрытае пасяджэнне падрыхтоўчага перыяду. — Вы хочаце стварыць Мытны звяз, каб пужнуць Амерыку ды Захад: калі вы нас у Сусветную гандлёвую арганізацыю не бяраце, і мы тут сваю СГА створым, у піку? Калі так, вы нам скажыце пра гэта, можа, мы ў гэтым вас і падтрымаем. Адказ быў такі: ну, а што тут кепскага, можа і так».

Беларускае начальства нутром чуе, што Расія «кіне» з абяцаным раем у выглядзе Адзінай эканамічнай прасторы, калі, маўляў, шырокай плынню пацячэ да нас бязмытная нафта. Хутчэй пачнуць душыць адзінай валютай і г.д. Аднак жа перад выбарчай кампаніяй ляскаць дзвярыма рызыкоўна.

Таму

абрана звыклая тактыка: дакументы па Мытным звязе Мінск падпісаў, але — з дуляй у кішэні.

Зрэшты, дзеля справядлівасці дадамо, што і партнёры адпаведныя, з падвойным дном. Тут хто каго аб’ягорыць.

Наперадзе — новыя войны. Таму

Лукашэнку, хоць ён яшчэ і вагаецца, выгадней зладзіць выбары ў снежні, да перамоў па энерганосьбітах і непазбежных разборак у межах Мытнага звязу. Каб запусціць кампанію, на 7 верасня намечана нечарговая сесія Палаты.

На выпадак жа, калі Мытны звяз ляснецца, ужо гатова канспіралагічная версія: той альянс нібыта патрэбен Крамлю як сабаку пятая нага. І дуумвіры толькі паціралі б рукі, калі б прэзідэнт Беларусі тыя паперы не падпісаў. 16 ліпеня Лукашэнка даводзіў: маскоўцы, маўляў, наўмысна запусцілі брыдкія фільмы, каб сапсаваць маліну, але ён на правакацыю не павёўся.

Адна хіба: гэта версія цалкам супярэчыць папярэдняй (Крэмль надта ж зацікаўлены ў Мытным звязе як пужалцы для Захаду).

Але разлік на тое, што электрат, заварожаны заклінаннем пра 500 долараў, у такія дробязі не ўедзе.

Каментары13

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу3

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін абмен палоннымі адбыўся на мяжы Беларусі і Украіны3

Качанава: Як кажуць нашы сябры, якія прыязджаюць да нас: «вы жывяце ў раі»17

Двух жыхароў Віцебска затрымалі пасля размовы з правакатарам у чат-рулетцы

У Гродне з'явіліся апараты, якія выдаюць корм для качак і лебедзяў

Сын Усамы бен Ладэна, якога лічылі мёртвым, будуе лагеры для тэрарыстаў 3

Доўгая дарога да Мінска. Колькі часу займалі падарожжы з Варшавы і Вільні ў XIX стагоддзі?3

Выйшаў трэйлер «Чорнага замка» па рамане Уладзіміра Караткевіча ВІДЭА10

Жыхары Цэнтральнай Еўропы рыхтуюцца да магутных паводак

На Youtube-канале «Бэйбус» з'явіліся мультывершы Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу3

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу

Галоўнае
Усе навіны →