«Заходнія імперыялісты» аказаліся бяспечнейшыя за Крэмль
Аляксандр Лукашэнка абвергнуў размовы, што Масква і Вашынгтон нібыта змовіліся супраць яго. Піша аглядальнік БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.
Аляксандр Лукашэнка абвергнуў размовы, што Масква і Вашынгтон маўляў змовіліся супраць яго. Ён «дакладна ведае», што такога няма. Але калі ўсё ж паспрабуюць «нахіліць», то нічога не ўдасца. У гэтым афіцыйны лідэр запэўніў электарат сінявокай рэспублікі, выступаючы перад журналістамі падчас паездкі па Мінскай вобласці 13 жніўня.
У былыя гады, калі яшчэ фантанаваў пафас «братэрскай інтэграцыі» і было ўтульна пад ядзерным парасонам Масквы, лязо прамоў было накіраванае супраць заакіянскіх імперыялістаў.
Цяпер жа галоўная пагроза — з усходу. Імперыялісты, як ні дзіўна, апынуліся больш прадказальнымі і ўмеранымі.
«Амерыка прытрымліваецца сваёй пазіцыі. Расія сваю пазіцыю рэзка памяняла і спрабуе найперш прэзідэнта Беларусі адстроіць, нахіліць перад вядомымі палітычнымі падзеямі», — растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён дазволіў сабе два вострыя моманты.
Паводле меркавання мінскага
У выніку, як вядома, Мінск прадаў сваю няўступлівасць у геапалітычным пытанні Еўрасаюзу, што дазволіла размарозіць адносіны з Бруселем.
Другім вострым момантам у каскадзе выказванняў ад 13 жніўня стала заява Лукашэнкі аб тым, што Мінск можа адмовіцца ад расійскіх паслуг у будаўніцтве АЭС. Аддадуць будоўлю кітайцам?
Андрэй Фёдараў сумняваецца:
«Цалкам магчыма, што пры цяперашніх складанасцях беларускае кіраўніцтва наогул адмовіцца ад будаўніцтва АЭС», — сказаў Фёдараў у інтэрв`ю «Белорусским новостям».
У цэлым жа Лукашэнка 13 жніўня выказваўся стрымана, без эмоцый. Гэта зразумела: цвяліць расійскага мядзведзя перад хуткімі выбарамі (тымі самымі «вядомымі палітычнымі падзеямі») ой як не з рукі!
Іншае пытанне, ці згодны на міравую мядзведзь. Ва ўсякім разе, на нядзелю НТВ ужо анансуе фільм «Хросны
Наколькі закранаюць гэтыя фільмы беларускага прэзідэнта, можна толькі здагадвацца. Ускосны штрых: пасля першай стужкі Лукашэнка нават выказаў версію, што такім каварным чынам яго хацелі справакаваць на адмову ад паездкі ў Астану на саміт ЕўрАзЭС у пачатку ліпеня.
Цяперашні ж анонс — больш хвосткі за папярэднія. А на носе — нефармальны саміт АДКБ у Ерэване.
Там і так наклёўваліся непрыемныя моманты кшталту непазбежнай сустрэчы з Розай Атунбаевай, якую зараз, пасля рэферэндуму ў Кыргызстане, нелегітымнасцю ўжо не папракнеш. У новых жа ўлад Бішкека — вялікія пытанні да беларускага кіраўніка, які даў прытулак скінутаму Курманбеку Бакіеву.
Бішкек дамагаецца экстрадыцыі
Але яшчэ больш непажаданай на фоне вельмі верагоднага новага ўсплёску інфармацыйнай вайны можа стаць сустрэча з Мядзведзевым. Эксперт Андрэй Фёдараў не выключае, што з боку Лукашэнкі магчымы і дэмарш. Аналагічны таму, што меў месца ў чэрвені мінулага года, калі
Вось яны, цяперашнія грымасы
У выніку беларусы ўсё больш расчароўваюцца ў міфах «братэрскай інтэграцыі» і ўсё часцей у сацыялагічных апытаннях выказваюцца за збліжэнне з ЕС. Што грэе душу ў асноўным праеўрапейскай беларускай апазіцыі.
Між іншым, як раз
адсутнасць на тутэйшым полі моцных прарасійскіх структур і такога ж роду харызматычнай постаці, паводле меркавання шэрагу аналітыкаў, з`яўляецца сур`ёзным фактарам, які стрымлівае Крэмль у яго планах разабрацца з нязручным беларускім партнёрам.
Дарэчы, калі Масква сапраўды не прызнае вынікі чарговых прэзідэнцкіх выбараў, то, магчыма, справакуе зусім не той эфект, якога дамагаецца. Паводле прагнозаў Андрэя Фёдарава, Мінск у такім разе па прынцыпе выбару найменшага ліха можа ізноў хіснуцца да ЕС, пайсці на нейкія саступкі Бруселю. Ну, а там — кропля камень точыць.
Ва ўсякім выпадку, ужо сёння ў прамовах Аляксандра Лукашэнкі выява ворага, у адрозненне ад ранейшых часоў, відавочна асацыюецца з усходнім кірункам. І перспектывы цудоўнага прымірэння ды братання як ніколі хісткія.
Каментары