Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1515

Ці хопіць духу заплаціць за незалежнасць?

Беларусь сплаціла запазычанасць за газ. Але вайна на ўсходнім фронце не скончылася. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Беларусь сплаціла запазычанасць за газ. Але вайна на ўсходнім фронце не скончылася. Галоўныя баталіі наперадзе. І зыход прадказаць цяжка. Краіна зараз у пункце біфуркацыі.

За расійскім газавым ультыматумам стаяла гэтым разам не проста палітыка, а геапалітыка. Гэта тыповы наступ імперыі.

Мядзведзеў зараз здымае вяршкі з пацяплення стасункаў са Штатамі: сустракаецца са Шварцэнегерам ды Абамам, наведвае Сіліконавую даліну (тую, напраўдную!), марыць з дапамогай Амерыкі здзейсніць мадэрнізацыю.

Штаты ж гатовы на многае заплюшчыць вочы ўжо за тое, што Масква далучылася да хай сабе слабаватых санкцый супраць Ірана. Ну, а Еўразвяз проста загруз у сваіх праблемах: грэчаскі абвал можа выклікаць эфект даміно, еўра пад ударам і г.д.

І Крэмль вырашыў, што зараз самы час браць вялікадзяржаўны рэванш. Захаду не да постсаўка. Расійскім стратэгам кружыць галаву ўяўны поспех на украінскім кірунку. Скінулі Бакіева. Зараз бы разабрацца з Грузіяй ды Беларуссю, а там… Імперская ментальнасць практычна не лекуецца, апетыты ненатольныя.

Зразумела, што на беларускім кіраўніцтве ляжыць велізарная адказнасць за цяперашні стан, які коратка можна абмаляваць менавіта ваенным слоганам — «Радзіма ў небяспецы». Дагуляліся, блін гарэлы, у «братнюю інтэграцыю»! Аднак жа і сапраўды — Радзіма ў небяспецы.

Тое ж, што Лукашэнка, насуперак прагнозам часткі апанентаў, неяк не спяшаецца здаваць краіну, тлумачыцца цалкам натуральна. Ён выдатна разумее: пусці расійскага мядзведзя на пасеку — той умомант задзярэ і пчаляра.

Варыянтам, ідэальным з гледзішча інтарэсаў Беларусі, былі б зараз адмова ад Мытнага звязу і фарсаванае ўзаемадзеянне з Захадам.

Аднак гэта ў тэорыі. На практыцы беларускаму начальству страшна страціць рэшткі расійскіх льготаў ды ёмісты, не занадта пераборлівы рынак усходняй суседкі. А Захаду неабачліва накруцілі столькі дуляў! Зрэшты, ён бы і дараваў, але ж рабіць дэмакратызацыю — як нож востры!

Разам з тым, Масква зараз заломвае цану, непрымальную для суверэннай аўтакратыі. Крэмль хоча надзейна, назаўсёды ўманціраваць сінявокую рэспубліку ў свою неаімперыялістычную канструкцыю.

Сплачаныя зараз 187 мільёнаў долараў — гэта далёка не апошні транш платы за незалежнасць. Але ж лепей заплаціць спаўна, чым яе страціць. І тут галоўнае, каб хапіла не ЗВР, а духу.

Каментары15

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Усе навіны →
Усе навіны

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам9

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

Шрайбман патлумачыў, навошта катуюць Калеснікаву і Бабарыку24

Лось з'явіўся проста з ніадкуль. Беларус паказаў жудаснае відэа сутыкнення свайго аўто з жывёлай1

Многія адрамантаваныя iPhone з панядзелка ператворацца ў «цагліны»6

Apple ператварыла свае AirPods у слыхавы апарат. І, здаецца, гэта будзе вялікі поспех

Лукашэнка запрасіў у Беларусь славацкага прэм'ера Фіцу7

Расія забараніла ўвоз беларускіх прадуктаў. У іх знайшлі кішачную палачку і антыбіётыкі6

Расія ўдарыла па Харкаве і трапіла ў шматпавярховы дом — пацярпеў 41 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Галоўнае
Усе навіны →