Аўто22

Тое, што доктар прапісаў!

Брытанскія распрацоўшчыкі прапануюць замест акуляраў і кантактных лінз усталёўваць адмысловае ветравое шкло, якое выконвае тыя самыя функцыі.

Брытанскія распрацоўшчыкі прапануюць замест акуляраў і кантактных лінз усталёўваць адмысловае ветравое шкло, якое выконвае тыя самыя функцыі.

Шмат хто з нас мае тыя, ці іншыя зрокавыя недахопы. Шмат хто з нас кіруе аўтамабілям. І насіць за стырном акуляры і лінзы не тое што зручна, а проста абавязкова па законе!

Але прызнайцеся, кожнаму з нас можа трапіцца забыць акуляры дома. Застрахавацца ад падобнай недарэчнасці і забыць пра «акуляравыя праблемы» прапануе фірма Auto Windscreens з англійскага Чэстэрфілда.

Кампанія пільна даследавала асаблівасці ізгібаў і аптычныя ўласцівасці карэгуючых акуляраў ад блізарукасці. Вынікам стала вынаходніцтва, што і ветравому шклу можна задаць падобную крывізну. Такім чынам магчыма індывідуальна пад кожнага вырабіць ветравое шкло згодна з яго афтальмалагічным рэцэптам.

Брытанскае агенцтва YouGov праводзіла даследванне, у якім палова апытаных сказалі, што мусяць карыстацца акулярамі ці кантактнымі лінзамі, каб кіраваць машынай. З гэтай паловы пятай частка прызналася, што ім здаралася садзіцца за стырно без афтальмалагічных прыладаў. А кожны трэці з усіх апытаных нават не ведаў, што кіраваць «усляпую» — парушэнне закону!

«Аўтамабілі з новым шклом не толькі абароняць бяспеку і легальнасць «акуляраносцаў» на дарогах, але і патэнцыйна могуць прывесці да скарачэння колькасці крадзяжоў машын. Мы чакаем, што распрацоўка даб’ецца поспеху, і зараз працуем над біфакальным ветравым шклом», — распавядае Найджэл Дэвіс, дырэктар кампаніі па продажах і маркетынгу.

У камплекце з шклом ад кампаніі Auto Windscreens ідзе адмысловы набор для чысткі — шчотка і велічэзная сурветка.

Каментары2

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →