Аўто2424

Жанчына з-пад Шклова дала знаёмаму ключы ад машыны і ў выніку заляцела на 65 тысяч рублёў: «А ён адседзеў 3 гады — і ўсё»

Пагадзілася дапамагчы знаёмаму і пазычыла машыну — і ўжо 9 гадоў плаціць пацярпелым у аварыі, у якую той трапіў. Жыхарка Шклоўскага раёна распавядае ў тыктоку пра тое, колькі можа каштаваць дабрыня і наіўнасць.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У 2015 годзе знаёмы папрасіў у Таццяны (яна жыве ў вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна і вядзе тыкток пад нікам Tanya-sta-brand) пазычыць яму машыну. Тая не бачыла прычын не дапамагчы і спакойна аддала ключы. Праз некаторы час жанчыне патэлефанаваў іншы знаёмы і сказаў, што бачыў яе аўтамабіль на трасе ў аварыі.

Таццяна паспрабавала звязацца з сябрам, каму дала машыну, але не змагла датэлефанавацца. Але пакуль не было ніякіх афіцыйных паведамленняў ад ДАІ, жанчына была адносна спакойная. Толькі праз тры дні яна даведалася, што знаёмы знаходзіцца ў бальніцы:

— Выехаў на сустрэчную паласу, не завяршыў манеўр — і ўсё, — распавяла блогерка ў адным з відэа.

Пацярпелі людзі, якія былі і ў іншай машыне. Яны таксама патрапілі ў бальніцу. На шчасце, усе засталіся жывыя. Але цалкам зразумела, што пацярпелыя захацелі матэрыяльную кампенсацыю і звярнуліся ў суд.

— А ведаеце, у чым была мая галоўная памылка? Вінаваты ў аварыі мне казаў не ездзіць на першыя суды: «Ты ж не вінаватая, табе там рабіць няма чаго. Табе ўсё роўна нічога не зробяць». Як аказалася, чалавек быў пярэваратнем. Мне нельга было ездзіць на суды, паводле яго слоў, каб я там нічога лішняга не ляпнула!

Калі Таццяна нарэшце апынулася ў судзе і даведалася, што ўсю суму павінна выплачваць яна як уласніца машыны, то расплакалася. Сума была даволі вялікая — каля 650 мільёнаў рублёў (гэта было да дэнамінацыі, то-бок цяпер у гэтай сумы трэба адкінуць чатыры нулі).

— А вінаваты сказаў: «Усё, сябры, пакуль. Я вас больш не ведаю». Але больш балюча было, калі на судзе нявестка пацярпелага боку ўстала і сказала суддзі: «Вось, Таццяна Валер'еўна ў нас нават не папрасіла прабачэння». Я да гэтага часу не разумею, за што павінна была прасіць прабачэння.

З дапамогай адваката Таццяна спрабавала зменшыць суму выплат, але кажа, што той не змог скінуць ні рубля. Ужо 9 гадоў яна выплачвае кампенсацыю — цяпер засталося аддаць 57 тысяч рублёў.

— А вінаваты ў аварыі адсядзеў тры гады на хіміі — і ўсё.

@tanyastabrand

Но я все павно продолжаю дить и радоваться простым вещам. У вас прошу делать репосты этого видео и моих цветочков

♬ Emotional Love - Azwar

Таццяна расказвае, што праз стрэс набрала 30 кілаграмаў. Кажа, што адзін час у яе быў такі неўроз, што яна ледзь не трапіла ў псіхіятрычную бальніцу.

У жыцці блогеркі не першы год шмат абмежаванняў. Канечне, яна вымушана скарачаць выдаткі.

— У мяне абмежаванне на выезд з краіны, усе карткі заблакаваныя, з любой працы будзе вылічвацца 50% заробку. Ніколі б не падумала, што не змагу больш выехаць не толькі ў Турцыю, але нават у Расію. Але ведаеце, я паглядзела, што ў нас у Беларусі прырода не горшая. У нас вельмі прыгожыя азёры, рака Дняпро. А яшчэ ў нас у Бялыніцкім раёне ёсць вельмі клёвае возера. Ну не Мальдывы, канечне, але даволі чыста, там домікі стаяць. Проста шыкардос!

Таццяна зарабляе тым, што прадае на рынку кампазіцыі са штучных кветак, якія робіць сама. Пытанне пра тое, чаму муж не дапаможа закрыць доўг, жанчыну крыху злуе:

— Цяпер сума доўгу — 57 тысяч рублёў. Скажыце мне, дзе ў Беларусі вашы мужчыны столькі зарабляюць?

Яна падкрэслівае, што сям'і трэба не толькі закрываць доўг, але і гадаваць дзіцё, набываць жыллё.

Але жанчына не губляе аптымізму:

— Калі-небудзь я вылезу з гэтага доўгу і буду проста шчаслівым чалавекам. Ну а пакуль змагаюся, жыву.

Каментары24

  • Абармот
    24.07.2024
    дзед, ну может ее пример кого-то научит
  • Вася
    24.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • WTF
    24.07.2024
    30 кілаграмАЎ
    Патрапіць - суметь, смочь, ухитриться что-л. сделать
    Трапіць - ПОПАСТЬ

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Усе навіны →
Усе навіны

Дзве краіны прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сірыю6

Беларусь шукае работнікаў у В'етнаме. Вось чаму пакуль нічога не атрымалася12

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд14

Сядзібу ва Ушацкім раёне забралі ў былых уласнікаў і цяпер прадаюць ізноў за бесцань5

«На волі тады ніхто не думаў, што людзі будуць столькі сядзець». Гісторыя палітвязня, які прайшоў праз СІЗА, ПКТ, калонію і турму

Баптысцкаму прапаведніку Мікалаю Хілу выставілі абвінавачванне па цяжкім артыкуле1

Напярэдадні галасавання па імпічменце прэзідэнт Паўднёвай Карэі выбачыўся за ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне

«Расіяне ставяцца да параненых прагматычна». Маналог экс-палітвязня, які аддаў 8 гадоў УСУ24

У расійскім Прыморскім краі афіцэр расстраляў 19-гадовага салдата тэрміновай службы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Самалёт Асада знік з радараў на падлёце да расійскай базы ў Хмейміме

Галоўнае
Усе навіны →