Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу аўторка 08:00?
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» чаргі з аўтобусаў і легкавых аўто няма, паведамляе Памежны камітэт.
У «Казловічах» стаіць 440 фураў, на мінулым тыдні іх было больш за дзве тысячы.
На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з легкавых аўто і аўтобусаў няма, стаяць 440 і 470 фураў адпаведна.
Самая вялікая чарга з фураў на латвійскай мяжы. У «Грыгараўшчыне» стаяць 650 велікагрузаў, чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Каментары