На Гаваях пачаў вывяргацца вулкан Кілауэа — адзін з самых актыўных вулканаў у свеце
Непасрэднай небяспекі для жыхароў няма.
На Гаваях пачаў вывяргацца вулкан Кілауэа — адзін з самых актыўных вулканаў у свеце, паведаміла Геалагічная служба ЗША (USGS).
Паводле звестак Гавайскай вулканічнай абсерваторыі, непасрэднай небяспекі для жыхароў няма, бо вулканічная актыўнасць на дадзены момант абмяжоўваецца тэрыторыяй Нацыянальнага парку гавайскіх вулканаў, піша Бі-бі-сі.
Аднак улады папярэджваюць, што значную пагрозу ўяўляе вулканічны смог, які можа дасягнуць некаторых населеных пунктаў. Дым ад лавы змяшчае дыяксід серы — газ з рэзкім пахам, які можа пагоршыць стан людзей з рэспіраторнымі і сардэчна-сасудзістымі захворваннямі.
Раён, дзе адбываецца вывяржэнне, быў закрыты для наведвання з 2007 года з-за рызыкі абвалаў і хрупкасці сцен кратара вулкана. Вулкан ужо вывяргаўся летам і восенню гэтага года.
Каментары