Правялі выпрабаванні гранатамётнага комплекса беларускай вытворчасці
Дзяржкамваенпрам паведаміў пра паспяхова праведзеныя выпрабаванні гранатамётнага комплексу беларускай вытворчасці «Сапфір». Стрэльбавыя выпрабаванні прайшлі на 227-м агульнавайсковым палігоне «Барысаўскі».
Як сцвярджае Дзяржкамваенпрам, новая зброя па выніках выпрабаванняў пацвердзіла ўсе свае заяўленыя характарыстыкі. Ва ўсе вызначаныя мішэні трапілі.
Тамсама ў ведамстве адзначылі, што першы беларускі гранатамётны комплекс «Сапфір» прызначаны для барацьбы з бронетэхнікай, паражэння жывой сілы праціўніка, якая знаходзіцца ў бункерах, лёгкіх сховішчах палявога тыпу і збудаваннях гарадскога і сельскага тыпаў.
Акрамя таго, «Сапфір» валодае электроннай сістэмай кіравання пускам і праграмаваным выбуховым прыстасаваннем.
Каментары