Беларуская мова і культура могуць вярнуцца ў Беластоцкі ўніверсітэт
Універсітэт у Беластоку плануе запусціць новы кірунак «Беларуская этнафілалогія», што дасць унікальную магчымасць паглыбіць веды ў галіне беларускае мовы, культуры і гісторыі ў сучаснай і актуальнай форме.
Для разумення патрэбаў патэнцыйных студэнтаў універсітэт падрыхтаваў апытанне. Яно ананімнае і зойме не больш за 10 хвілін.
Запоўніць анкету запрашаюць усіх ахвотных вывучаць беларускую мову і культуру.
Каментары