Грамадства44

Ціханоўская пра мужа: Роўна год назад рэжым апошні раз паказаў майго Сяргея

Сяргей Ціханоўскі доўгі час не атрымлівае лістоў, якія пішуць іх дзеці.

Фота: ОСЦ

Святлана Ціханоўская не атрымлівала вестак ад мужа Сяргея Ціханоўскага з таго часу, як год таму было апублікавана відэа з ім, зробленае ў камеры ў Жодзінскай турме.

«Роўна год назад рэжым апошні раз паказаў майго мужа. З таго моманту ні мы — яго сям’я — ні беларусы нічога не ведаем пра Сяргея, — кажа Святлана Ціханоўская. — Яго бесчалавечнае зняволенне доўжыцца ўжо больш за чатыры гады. Маё сэрца разрываецца ад думкі, што ён там адзін. Без магчымасці бачыць, як растуць нашыя дзеткі, як яны вучацца, смяюцца і пазнаюць штосьці новае. Кожны дзень без яго — гэта выпрабаванне, якое немагчыма апісаць словамі.

Месяц таму Карней і Агнія намалявалі і прынеслі са школы паштоўкі да Дня бацькі. Сяргей дагэтуль не атрымаў гэтыя падарункі, як і не атрымаў дзясяткі тысяч вашых лістоў падтрымкі. Мы пазбаўленыя ўсіх магчымасцяў сувязі з Сяргеем, лістоў не атрымліваюць нават нашыя дзеці…

Я падзяляю боль тысячаў сем’яў палітзняволеных — і разумею, што такое чакаць вестачкі ад роднага чалавека. У мяне таксама бываюць моманты, калі ў душы пануюць адчай і бяссілле. Але вашая падтрымка не дазваляе апускаць рукі — і матывуе працягваць працу. Менавіта ў такія моманты я разумею: толькі разам — праз дапамогу адно аднаму — мы можам дамагчыся, каб усе палітвязні апынуліся на волі», — кажа дэмакратычная лідарка.

Святлана Ціханоўскавя зазначае, што кожны можа прыспешыць гэты дзень: «напісаць ліст ці паштоўку, зрабіць данат, выйсці на акцыю салідарнасці, падтрымаць сем’і палітзняволеных. Не бывае маленькай дапамогі: кожны ўчынак набліжае нас да дня, калі мы зможам абняць сваіх родных».

Год таму, у канцы чэрвеня — пачатку ліпеня 2023 года, пачалі распаўсюджвацца чуткі пра смерць Сяргея Ціханоўскага ў турме ў Жодзіна. Пасля таго як Святлана Ціханоўская запатрабавала паказаць мужа, тэлеграм-каналы сілавікоў паказалі відэа, датаванае 5 ліпеня, на якім бачна, як схуднелы Сяргей робіць нейкія практыкаванні ў камеры, а потым есць.

Каментары4

  • Ага
    05.07.2024
    Папараць-кветка, да, тэксцік, які ёй у 2020м напісалі і яна яго завучыла напамяць, даўно не актуальны.
    Што ж яна сама не "напіша ліст ці паштоўку, зробіць данат" мужу ў турму і гэтак далей. Сама ж кажа, што "Сяргей дагэтуль не атрымаў гэтыя падарункі, як і не атрымаў дзясяткі тысяч вашых лістоў падтрымкі".
    То які сэнс паўтараць старую мантру, якая даўно не працуе?
  • нясірога
    05.07.2024
    на відэа не ціханоўскі
  • на зад ?
    05.07.2024
    ці год таму?

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →