Грамадства33

Журавіны ў цукры, грыльяж і згушчонка. Беларуска адшукала айчынныя прадукты на варшаўскім рынку

Беларуска Настасся адшукала беларускія тавары на варшаўскім рынку Bazar Olimpia. Аказалася, у польскай сталіцы можна купіць рагачоўскую згушчонку, журавіны ў цукры і нават цукеркі грыльяж. Валодае гандлёвым пунктам сям'я з Украіны. Пра ўдалую куплю дзяўчына расказала некалькі тыдняў таму ў інстаграме, піша Most.

Гандлёвая кропка з беларускімі і ўкраінскімі таварамі. Скрыншот відэа з інстаграма Настассі

Настасся расказаае, што на рынку ёсць усё, а цэны на многія тавары значна ніжэйшыя, чым у крамах. Але гандлёвыя месцы ўяўляюць сабой, мяркуючы па відэа, пераважна раскладныя сталы пад адкрытым небам або пад навесамі. Частка асартыменту раскладзеная проста на зямлі.

«Сюды трэба прыехаць хаця б для таго, каб адчуць вайб дзевяностых», — гаворыць дзяўчына.

Абышоўшы прылаўкі з прадуктамі харчавання, адзеннем, абуткам і іншым шырспажывам (тут, на думку дзяўчыны, «можна сабраць чалавека па частках»), Настасся знайшла столік з беларускімі і ўкраінскімі прадуктамі — ён стаіць каля плота з сеткі.

Сярод беларускіх тавараў — зефір, пасціла, халва, цукеркі і нават алкаголь. Цэны, вядома, вышэйшыя, чым у Беларусі, але, са слоў Анастасіі, не крытычна.

«Для тых, хто не можа з'ездзіць дадому (каб не выенчваць гэтую бляшанку згушчонкі ў знаёмых), гэты пункт на рынку проста знаходка», — кажа дзяўчына.

Прыязджаць на рынак Настасся рэкамендуе па нядзелях. Рынак адкрыты з 06:00 да 15:00, але дзяўчына папярэджвае, што ўжо да 13:00 некаторыя прадаўцы пачынаюць складаць тавар, таму раіць прыязджаць з раніцы.

Меркаванні каментатараў падзяліліся. Многія зацікавіліся месцам. Іншыя ж мяркуюць, што рынак у такім выглядзе — ганьба для польскай сталіцы, цэны на беларускія тавары завышаныя, а купцам раяць уважліва сачыць за тэрмінамі прыдатнасці прадуктаў харчавання.

Каментары3

  • Кастусь
    03.05.2024
    рынак у такім выглядзе есть практически в каждом городе в Польше, а то и по нескольку штук. Можно почувствовать вайб, не обязательно ехать в столицу. На меня прям волна ностальгии нахлынула, летние каникулы проводились на таких базарах в рб в 90-х. Музыку на кассетах продают, приставки, картриджи, арбузы
  • даведка
    03.05.2024
    Видны там вперемешку российские, белорусские, украинские кондитерка и напитки.
  • Навошта гэта шукаць?
    03.05.2024
    Г но гэта ўсё

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян2

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Усе навіны →
Усе навіны

Раніцай з Беларусі ва Украіну заляцеў незразумелы аб'ект

У Расіі мабілізаваны пяць разоў збягаў з вайсковай часткі — хаваўся ў дзяўчыны, у мамы і ў вёсцы ў гурках6

Затрымалі ксяндза Юрыя Бараўнёва з Крулеўшчыны5

На Камароўцы паўсюль прадаюць грыбы. Цэны на баравікі шакуюць5

Суд у ЗША разглядае справу аб бабрысе, якая не хоча жыць у дзікай прыродзе1

Абвешчаныя нобелеўскія лаўрэаты па фізіцы1

У Мінску банкрутуе фірма, якая развівала сетку бургерных ад Цімаці4

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян2

«За выхадныя на «Малінаўцы» прадалі ўсяго некалькі аўто». Як беларускі аўтарынак жыве без расіян

Галоўнае
Усе навіны →