У расійскім Марксе «Ака» падрэзала джып. Кіроўца «Крузака» ў адказ расстраляў людзей у «Ацэ»
Стралка праз некаторы час затрымалі.
У Марксе Саратаўскай вобласці мужчына на джыпе Land Cruiser расстраляў двух чалавек і ўцёк.
Па даных расійскіх тэлеграм-каналаў, у стральбу выліўся канфлікт на дарозе. «Ака», у салоне якой знаходзіліся 33-гадовы Міхаіл Кутузаў і 48-гадовы Аляксей Сакалоўскі, падрэзала чорны «Крузак».
Пасля гэтага кіроўца джыпа дагнаў «Аку» і ўступіў у сварку з людзьмі ў машыне. Падчас спрэчкі чалавек у «Крузаку» раптам дастаў пісталет, расстраляў людзей у «Ацэ» і ўцёк.
Кутузаў загінуў на месцы, а яго таварыш Сакалоўскі шпіталізаваны з раненнем. Кіроўцу джыпа — паводле звестак Baza яго завуць Рубік Акапян — праз некалькі гадзін затрымалі.
Ён кінуў «Крузак» недалёка ад месца канфлікту і збег, але яго знайшлі ў адным з мясцовых двароў.
Каментары