Усяго патроху22

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску

Раней у сталіцы выстройваліся чэргі па гэта марозіва.

Аўтамат з кобрынскім марозівам. Скрыны відэа блогера @koko_by

Модны аўтамат з кобрынскім вяршковым марозівам паставілі ў гандлёвым цэнтры «Тытан» (трэці паверх) у Мінску. 

Як працуе? На экране выбіраеш марозіва і топінг з пасыпкамі да яго — шакалад, карамель, клубніцы, печыва, каляровая саломка, арэхі. І аўтамат выдае табе жаданую порцыю ў кубачку. Да дна кубачка прымацавана лыжка.

Цана ў залежнасці ад пасыпак — каля 5 рублёў.

«Смачна, але выбар пасыпкі так сабе», — прадэгуставаў блогер Какабай.

Падобны аўтамат ёсць і ў Нацыянальным аэрапорце ў зоне вылету.

Кобрынскае марозіва стала асабліва папулярным у апошнія гады. Робяць сумесь у Кобрыне на заводзе, які таксама вырабляе вядомыя на ўсю краіну сыры. Астраўкі з гэтым прысмакам адкрыліся ў некалькіх гандлёвых цэнтрах краіны. Часам туды выстройваліся вялікія чэргі.

Аўтамат з кобрынскім марозівам. Скрын відэа блогера @koko_by

Знаўцы ў каментарах пішуць пра нюансы з кобрынскім марозівам.

«Кобрынскае бывае на аснове цэльнага малака і сухога малака. Розніца ў смаку, кажуць, вялікая».

«Гэта марозіва смачнае, калі добра падмарожанае (густое), але калі трохі падталае — наогул не той смак. У двух ГЦ спрабавала, у адным ну вееельмі смачна. У другім падталае налілі — «наогул не той смак».

Каментары2

  • Зенусь
    24.11.2024
    Гэны пе*дюк у белазаўскіх ботах? ))
  • Бывший кобринчанин
    25.11.2024
    В Кобрине большой маслосырзавод еще с совка. Когда-то всю продукцию с него гнали прямиком в Питер и Москву. А мы, кобринчане, душились в очередях за сметаной с поллитровыми банками. Однажды меня малого в такой очереди чуть не задушили в магазине "Рыба-мясо". С тех пор ненавижу лживый совок лютой ненавистью.

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр сувязі: 5G — гэта ўсяго толькі тэхналогія. Карыстальніку ўсё роўна, 5G, 6 або 46

Перад выбарамі ў Гомелі затрымалі як мінімум 10 чалавек, двух — па крымінальнай справе

Паглядзіце, якая незвычайная птушка заляцела ў Беларусь1

Дырэктар водаканала патлумачыў, чаму асадак ад вады ў чайніку — гэта нармальна4

У СК расказалі, праз які месенджар часцей за ўсё падманваюць беларусаў1

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу20

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе2

Бундэсвер: За крушэннем самалёта DHL у Літве можа стаяць Расія4

Даляр упершыню ўзяў планку 3,5 рубля, сёння падаражэўшы на шэсць капеек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Знайшлося тлумачэнне, чаму расійскія «шахеды» залятаюць у Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →