У Вялікабрытаніі зафіксавалі палёты неапазнаных дронаў над вайсковымі базамі, якія выкарыстоўваюць ЗША
Над базамі Каралеўскіх ВПС у Сафалку і Норфалку былі заўважаныя беспілотнікі, але ВПС ЗША не ведаюць, чые яны былі.
Інцыдэнты адбыліся паміж 20 і 22 лістапада над трыма базамі ў Вялікабрытаніі. Узброеныя сілы ЗША, якія выкарыстоўваюць гэтыя базы, заявілі, што на дадзеным этапе незразумела, ці варта лічыць беспілотнікі варожымі, піша The Guardian.
Там таксама адмовіўся каментаваць, ці выкарыстоўваліся якія-небудзь механізмы абароны ад дронаў.
«Мы можам пацвердзіць, што малыя беспілотныя лятальныя апараты былі заўважаны зблізку і над авіябазамі. Іх колькасць вар'іравалася, яны адрозніваліся па памеры і канструкцыі», — распавёў прадстаўнік ВПС ЗША ў Еўропе.
«Мы сур'ёзна ўспрымаем пагрозы і падтрымліваем жорсткія меры на абарончых аб'ектах. Гэта ўключае ў сябе магчымасці бяспекі супраць беспілотнікаў», — дадалі ў Мінабароны Вялікабрытаніі.
Больш там каментаваць адмовіліся з меркаванняў бяспекі.
Каментары