Культура

Няфёдава расказала, што плануюць паставіць на сцэне Купалаўскага тэатра

У наступным годдзе тэатр адзначыць 105-годдзе.

Пастаноўка п’есы паводле камедыі Уладзіслава Галубка «Пісаравы імяніны». Фота: «Звязда»

Мастацкая кіраўніца Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вольга Няфёдава расказала, што расійскі рэжысёр Дзмітрый Акімаў, які ўжо ставіў тут спектакль «А зоры тут ціхія», будзе працаваць над спектаклем паводле Дастаеўскага «Дзядзечкаў сон».

У планах таксама пастаноўка «Брама неўміручасці» па камедыі Кандрата Крапівы і спектакль па творы беларускага драматурга Улады Альхоўскай, пішуць «Мінск-Навіны».

Генеральны дырэктар тэатра Аляксандр Шастакоў адзначыў, што ў новым тэатральным сезоне запланавана шмат гастрольных паездак:

«У 2024 годзе ўжо ў першай палове мы зрабілі больш за 30 паездак».

Нагадаем, у 2020-м падчас пратэстаў большасць трупы пакінула Купалаўскі тэатр услед за яго тагачасным дырэктарам Паўлам Латушкам у знак нязгоды з гвалтам.

Каментары

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся24

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Ізраіля тэрмінова вылецеў у Нідэрланды2

Пад Мазыром п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

«Стануць сябрамі камісій, назіральнікамі». Ветэранаў МУС задзейнічаюць у выбарах11

Кітайскія навукоўцы абвясцілі аб стварэнні зброі з «Зорных войнаў»1

Лукашэнку на «Дажынках» у Полацку падарылі меч часоў Усяслава Чарадзея12

На літоўскай мяжы вярнуліся чэргі з легкавых аўто

У Амстэрдаме на заўзятараў ізраільскага клуба напалі людзі ў масках з палесцінскімі сцягамі22

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Пад Жабінкай цягнік збіў 22-гадовага хлопца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся24

2025 год можа стаць для Беларусі годам перамен, якіх беларусы баяліся

Галоўнае
Усе навіны →