Музыка22

Элтан Джон скончыў развітальны гастрольны тур — ён расцягнуўся на 5 гадоў

Элтан Джон афіцыйна завяршыў сваё сусветнае турнэ Farewell Yellow Brick Road. Яно ўключала 333 канцэрты і доўжылася амаль пяць гадоў, як піша NME.

Фота: Jim Dyson / Redferns / Getty Images

«У мяне была самая выдатная кар'ера… Неймаверна», — сказаў Джон (цытата паводле Rolling Stone).

«Пяцьдзясят гадоў чыстай асалоды музыкай… Наколькі мне пашанцавала? […] Вы купілі сінглы, кампакт-дыскі, альбомы, касеты… Што яшчэ больш важна, вы купілі квіткі на канцэрты. Вы ведаеце, як моцна я люблю граць ужывую. Граць для вас было сэнсам майго жыцця. Вы былі проста цудоўныя», — сказаў ён на канцэрце ў Стакгольме ў суботу ўвечары.

Апошняй выкананай са сцэны песняй стала Goodbye Yellow Brick Road.

Goodbye Yellow Brick Road выпусцілі ў 1973 годзе, яна паслужыла адначасова другім сінглам і загалоўным трэкам сёмага студыйнага альбома Джона. За апошнія 50 гадоў Джон выканаў гэтую песню ўжывую прыкладна 1475 разоў (па падліках setlist.fm).

Чаму тур быў такім доўгім? Элтан Джон пачаў яго ў верасні 2018 года ў Алентаўне, штат Пенсільванія. Тур працягваўся па Паўночнай Амерыцы, Еўропе, Аўстраліі і Новай Зеландыі да сакавіка 2020 года, пасля чаго быў адкладзены амаль на два гады як праз пандэмію COVID-19, так і праз траўму сцягна, пасля якой Джону спатрэбілася аперацыя, каб аднавіцца.

Тур аднавіўся ў студзені 2022 года ў Новым Арлеане.

У маі 2023 года тур быў афіцыйна прызнаны самым касавым сусветным турам усіх часоў.

Цікава, што ў 1979 годзе Элтан Джон наведваў футбольны матч паміж мінскім «Дынама» і ЦСКА, які праходзіў у Маскве.

Элтан Джон і яго менеджар Джон Рыд на матчы мінскага «Дынама» ў Маскве, 26 мая 1979 года. Фота: AP Photo/Boris Yurchenko

Каментары2

  • Daniel
    09.07.2023
    Bye!
  • Gorliwy Litwin
    10.07.2023
    Пара да Кабзона. Той таксама вельмі доўга развітваўся.

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Там змяніліся правілы падачы на ДНЖ

Ігара Кулея звольнілі з пасады кіраўніка рэдакцыі навін «Белсата»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам14

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →