Грамадства2020

«Яна важыць 45 кілаграмаў, і гэта пры яе росце ў 175». Сястра Марыі Калеснікавай падзялілася апошнімі звесткамі пра яе

Па словах сястры палітзняволенай Марыі Калеснікавай Таццяны Хоміч, інфармацыя пра сястру да сям’і даходзіць «літаральна па драбочку», у асноўным ад вязняў, якія вызваліліся. Пра гэта Таццяна Хоміч расказала ў інтэрв'ю «Настоящему времени», піша «Радыё Свабода».

Сустрэча Марыі Калеснікавай з бацькам пасля праведзенай у зняволенні аперацыі

Таццяна Хоміч нагадала, што Марыя Калеснікава больш за паўтара года знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ). Але, паводле звестак Таццяны, з ПКТ сястру перыядычна змяшчаюць яшчэ і ў ШІЗА, а там дзейнічаюць абмежаванні на набыццё тавараў і на перадачы.

Між тым Марыі Калеснікавай, якая перанесла аперацыю на страўніку з-за прабадной язвы, патрэбнае адмысловае харчаванне, кажа сястра зняволенай Таццяна. Паводле яе інфармацыі, у ШІЗА набыць гэтую ежу сястра не можа. Таксама, паводле Таццяны Хоміч, для нармальнага харчавання Марыі не хапае грошай, якія дазваляюць патраціць у ПКТ.

«Турэмную ежу яна не можа есці, гэта вельмі грубая для яе ежа. Умовы ў ПКТ прадугледжваюць, што можна патраціць 35—70 рублёў на месяц, гэта каля 10—20 еўра на месяц. Але ўявіце, што на гэтыя грошы можна набыць у Беларусі? У лепшым выпадку гарбату, печыва. Але ж ёй яшчэ патрэбныя пракладкі, сродкі гігіены, якія ў перадачах да яе не трапляюць. Таму ўвесь гэты час Маша недаядае, фактычна яна галадае», — расказала Таццяна Хоміч пра сястру.

Таксама Таццяна пракаментавала тое, што цяпер адбываецца ў зняволенні з яе сястрой.

«Ад гэтага, скажу шчыра, я шакаваная. Мы пачулі, што яна важыць 45 кілаграмаў, і гэта пры яе росце ў 175 — уявіце!» — кажа Таццяна Хоміч.

Напярэдадні выданне «Новы час» са спасылкай на сваю крыніцу паведаміла, што з кастрычніка 2023 года Марыі Калеснікавай не перадаюць лістоў: іх рвуць у яе на вачах. На думку Тацяны Хоміч, яе сястры стварылі такую ізаляцыю, «каб яна думала, што пра яе ўсе забыліся».

«А яшчэ — каб не магла пра сябе перадаць нейкія звесткі, паколькі лічаць, што нават цяпер Маша — той чалавек, які вельмі моцна натхняе людзей. Але чаму да ўсяго гэтага дадаецца яшчэ і галадаванне?

Гэтыя ўмовы, якія ёй ствараюць, — вось гэта мне незразумела! Я лічу, што гэта немагчыма — у XXI стагоддзі, у цэнтры Еўропы мець такія цяжкія і нечалавечыя ўмовы. І я баюся, што ў нейкі момант можа паўтарыцца сітуацыя, як з Аляксеем Навальным, якую мы назіралі паўгода таму», — выказала асцярогу Таццяна Хоміч.

Каментары20

  • Сонейка
    30.08.2024
    Міфотворчество , ты асабіста пытаўся ў Калеснікавай як яна рэагавала? Вельмі сумняваюся.
  • $
    30.08.2024
    У канцы ХХ стагоддзя ў цэнтры Эўропы людзі знікалі і іх забівалі. Да сей пары ніхто ня ведае дзе іх парэшткі. Таму не ўчора ўсе тое пачалось. І малацікава тое што тут творыцца Эўропе да якой ідзе гэты заклік. Нажаль, але трэба проста чакаць, спадзявацца і верыць, што магчыма гэта з нейкай нагоды дыктатара скончыцца.
  • Міфотворчество
    30.08.2024
    Сонейка, ёсць сотні гадзін відэа з Бабарыкам і Калеснікавай. Усе ўсё бачылі, як і на што яны рэагавалі.
    Ні слова не сказалі пра рэпрэсіі 2010 года, калі ўсіх кандыдатаў кінулі ў турмы. Ні слова не сказалі пра выбух у метро. Ні слова не сказалі ў падтрымку раней за іх затрыманага Сяргея Ціханоўскага. Ні слова не сказалі пра падрыхтоўку рэжыма да разгону паслявыбарчых пратэстаў. Каб людзі хоць падрыхтаваліся хаця б маральна да таго, што пасля закрыцця ўчасткаў будзе пабоішча.

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

Генпракуратура расказала пра вялікую справу па дваровых чатах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →