Грамадства44

Крайні цынізм прапаганды: «Беглыя не напісалі ніводнага ліста палітзняволенай». А як насамрэч

Лукашэнкаўскія прапагандысцкія СМІ і суполкі знайшлі новую нагоду для здзекаў. Яны спрабуюць давесці, што палітвязням ніхто не піша, дый увогуле ўсе пра іх забыліся. У якасці пацвярджэння прыводзяцца словы вызваленай палітзняволенай, якая кажа што атрымлівала лісты «ад мамы, ад сястры, ад блізкіх сваякоў».

Ілюстрацыйнае фота.

Цынізм сітуацыі ў тым, што пачынаючы з лютага 2022 года — часу правядзення рэферэндуму і пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне — палітвязням аддаюць лісты, адпраўленыя толькі блізкімі сваякамі. Атрымаць карэспандэнцыю ад бацькоў, жонкі/мужа, дзяцей, братоў і сясцёр можна. А вось ад любога сябра — нельга.

Па законе ў выпадку, калі цэнзар вырашыў, што ліст аддаваць нельга, канверт павінны адправіць назад. Аднак у беларускіх калоніях адбываецца іначай — такія лісты проста знішчаюцца, а палітвязню нават не паведамляюць, што яму напісаў нехта з сяброў.

Для Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і яшчэ прыкладна 10-20 чалавек стварылі яшчэ горшыя ўмовы — ім не аддаюць нават лісты, адпраўленыя блізкімі сваякамі.

Таму прапаганда ў чарговы раз хлусіць. Палітвязням не «не пісалі лісты». Палітвязням не аддавалі лісты.

Каментары4

  • Свiнасабакi
    21.08.2024
    Гарэць у агнi
  • и так и эдак
    21.08.2024
    Па законе ў выпадку, калі цэнзар вырашыў, што ліст аддаваць нельга, канверт павінны адправіць назад. Аднак у беларускіх калоніях адбываецца іначай — такія лісты проста знішчаюцца, а палітвязню нават не паведамляюць, што яму напісаў нехта з сяброў
  • Сапраўды
    21.08.2024
    Яшчэ трэба разумець, што нават не ад усіх сваякоў ліст трапіць, а толькі ад тых, што зацверджаныя адміністрацыяй. Для гэтага трэба шмат папер: фатаздымкі чалавека, яго пашпартныя дадзеныя, дакумэнты аб падцверджанні роднасці.

    І нават у гэтым выпадку могуць лісты не даходзіць час ад часу. Ня толькі Бабарыку ды Калеснікавай.

    Лукашысты у сваіх моўных пасажах карыстаюцца тым, што афіцыяльна забароны няма. Але ў рэальнасьці выпадкаў, каб у калёнію прыйшоў палітвязню ліст не ад сваяка, я ня ведаю.

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зянон Пазняк расказаў, чым займаўся 10 дзён ва Украіне61

«Пратэст завадчан у 2024». Найлепшыя твіты тыдня3

Беларускі вундэркінд Аляксей Маёраў забіў чатыры галы за «Рэал» і прывёў у захапленне іспанскую прэсу4

Украінскі дэпутат на форуме «добрых рускіх»: Важна пераносіць вайну ў Беларусь170

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ2

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку13

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →